Карыстальнікі сацсетак пакідаюць мноства каментароў пад відэа.

«Гэта шэдэўр. Як на бабулю сваю гляджу», «Дзякуй, даражэнькія! Як быццам дома ў вёсцы бываю, у дзяцінства вяртаюся…», «Цяпер гэта мой любімы серыял».

Ганне 24 гады, яна жыве ў Мінску, замужам, выхоўвае двухгадовую дачку. Запісваць ролікі ад імя бабы Нюры дзяўчына пачала каля года таму.

Паступова ў персанажа з'явіўся не толькі пазнавальны голас, але і нязменная хустка, карычневая спадніца і цёплыя тэпцікі.

Паводле прафесіі Ганна — трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы, у мінулым дзяўчына прафесійна займалася кіданнем молата, а вось з акцёрскім майстэрствам блогерка ніяк не звязаная. Цяпер яна маладая мама ў дэкрэце.

Як часта бывае, плана стаць вядомай у інтэрнэце ў Ганны не было: разам з сяброўкай для весялосці вырашылі запісаць маналогі на відэа — пагаварыць у такім стылі Аня любіла з юнацтва.

Канкрэтнага правобраза ў бабы Нюры няма. Паводле прызнання аўтаркі, вобраз атрымаўся зборным.

Сама Ганна нарадзілася і вырасла ў вёсцы Трабы Іўеўскага раёна, таму дыялект родам адтуль. Хоць пад відэа часта сустракаюцца каментары, што і для іншых абласцей Беларусі гэтыя інтанацыі таксама тыповыя.

Чытайце таксама:

«Мы ў натуры трапілі ў гатэль». У сацсетках абураюцца захопленым відэа пра беларускую турму. Але не ўсё так проста

Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні

«Я табе не дзяўчынка!» Жанчына перапужалася сустрэчы з аленем. Але гісторыя атрымала цікавы працяг

Клас
32
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5