Севярын Вальц таксама выказаў спадзеў, што суд другой інстанцыі вынесе адносна Юрыя Гараўскага іншае рашэнне, і для гэтага, на яго думку, ёсць падставы.

Як зазначыў Севярын Вальц, галоўная сутнасць сённяшняга рашэння ў тым, што суддзя не паверыў паказанням Гараўскага, якія ён даваў у судзе, і не лічыць, што паказанні Гараўскага былі сапраўдныя.

Але гэта не азначае, што непраўдзівая сама гісторыя выкрадання беларускіх апазіцыйных палітыкаў — ёсць падставы сумнявацца менавіта ў словах і ролі Гараўскага з-за шматлікіх супярэчнасцяў у яго паказаннях.

Севярын Вальц пры гэтым адзначыў, што Гараўскага не дэпартуюць са Швейцарыі.

Сёння ў судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі абвясцілі прысуд экс-байцу беларускага САХРа Юрыю Гараўскаму, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў у Беларусі — выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Суддзя Олаф Хумбель апраўдаў Гараўскага па гэтай справе з-за таго, што паставіў пад сумнеў паказанні экс-байца САХРа. Пракурор прасіў для абвінавачванага тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Чытайце таксама:

«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця

БелТА падманвае, што Гараўскага ў Швейцарыі судзяць за самаабгавор

Былы баец САХР Гараўскі: У Беларусі на мяне заведзена крымінальная справа, сямʼю апытвае КДБ

«Яны стралялі ў спіну»: дачка Захаранкі сустрэлася з экс-байцом спецназу Юрыем Гараўскім

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0