Мікіта Рачылоўскі і Павел Крамар

Мікіта Рачылоўскі і Павел Крамар

Паводле Рачылоўскага, Какабай у 2020 годзе нібыта падтрымаў пратэсты і нават, як ён піша ў даносе, выступаў «з крытыкай у адрас нашага прэзідэнта».

«Пасля таго, як пратэсты спадаюць на нішто, ён хутка пераабуваецца, як сапраўдны пацук, хаваецца пад плінтус і робіць выгляд, як і ўсе астатнія змагары, што нічога не было. Ходзіць, як бяскрыўдны Барсік, па рэстаранах і кафэ, набівае сабе жывот, робіць бескарысныя агляды, разыгрывае нейкія падарункі, уваходзіць у давер да звычайных грамадзян, большая частка якіх, на жаль, нават і не ведае, хто такі Какабай», — даводзіць Рачылоўскі.

Асаблівае абурэнне ў прапагандыста выклікае калабарацыя аднаго з найпапулярнейшых блогераў краіны з «Камунаркай»: яны зрабілі шакалад з назвай «Коколад».

«Чаму Какабай усё яшчэ існуе? Каму гэта выгадна? Чаму ён не пакараны за сваю антыдзяржаўную дзейнасць? Хто яму даў карт-бланш? Няўжо не відавочна, што ў будучыні ён зноў здрадзіць і павядзе за сабой сваю аўдыторыю?» — піша Рачылоўскі.

Мікіта Рачылоўскі дорыць кветкі Наталлі Качанавай. Фота: ягоны інстаграм

Мікіта Рачылоўскі дорыць кветкі Наталлі Качанавай. Фота: ягоны інстаграм

Павел Крамар — самы вядомы фуд-блогер Беларусі. Ён мае амаль 513 тысяч падпісчыкаў у інстаграме, 113 тысяч — у тэлеграм-канале, а таксама іншыя сацсеткі і папулярны сайт.

Мікіта Рачылоўскі — 26-гадовая «зорка» беларускай прапаганды. Ён часты госць на шматлікіх ток-шоу на беларускім тэлебачанні, дзе пляжыць «нацыянал-здраднікаў» і заклікае не супрацоўнічаць з тымі, хто «прадаў радзіму ў 2020-м». У жніўні 2023-га надышоў яго зорны час. Гэта здарылася, калі ён заявіў, што гатовы «памерці за Лукашэнку» і што «жывымі іх (моладзь з праўладных арганізацый. — «НН») не возьмуць».

Чытайце таксама:

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Як малады камуніст вядзе філіял «Жоўтых зліваў» для моладзі і выкладае ў БДУІР

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

Клас
2
Панылы сорам
65
Ха-ха
40
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
40