Існуе некалькі версій прычыны мору, які ахапіў гэтых птушак. Так, арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі кажа, што тут не выключаныя як свядомыя дзеянні нейкага маньяка-атрутніка, так і тое, што галубоў б'юць вароны.

Кіраўніцтва парку раней казала, што загінулых птушак прыбіралі і хавалі, але іх у парку ўсё адно працягваюць знаходзіць, прытым у розных месцах.

У Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамілі, што аб праблеме мору галубоў у Маладзечне ўжо ведаюць у Мінскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а міліцыя павінна шукаць, хто іх труціць.

У прыёмнай жа абласнога камітэта паведамілі, што такая праблема павінна вырашацца на ўзроўні мясцовага райвыканкама. Абласны камітэт, маўляў, пакуль не ўмешваецца, бо мор галубоў у парку на гэты момант не з'яўляецца экалагічным бедствам. І параілі звярнуцца ў мясцовую ветэрынарную станцыю.

Намеснік галоўнага лекара Маладзечанскай раённай ветэрынарнай станцыі Арцём Астроўскі 21 верасня паведаміў Kraj.by:

«Мы даведаліся пра факт мору галубоў учора. Заўтра, 22 верасня, адпраўляем у Мінск на экспертызу машыну з біялагічным матэрыялам загінулых птушак. Экспертыза будзе праведзеная для таго, каб вызначыць магчымую наяўнасць віруса, калі галубы былі хворыя, а таксама праверыць імавернасць іх атручвання».

Чытайце таксама:

«Чаго толькі нам не кажуць». На пляжы літоўскага курорта знайшлі загадкавую жывёліну

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільёны птушак. Як ім дапамагчы?

На вадаёме пад Ляхавічамі адбылася масавая гібель чаек

У Магілёве масава паміраюць чайкі. Што можа быць прычынай? Ёсць некалькі версій

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
0