Фотаздымак выклікаў у сацыяльных сетках вялікую цікавасць. Адныя пісалі, што гэта пачвара возера Лох-Нес, іншыя запэўнівалі, што пасля пабачанага купацца ў моры не будуць.

Прадстаўніца прыродаахоўнай кампаніі Nuaras Lietuva, ветэрынарка Юргіта Густайцене расказала, што яны абышлі ўсё ўзбярэжжа, але мёртвай жывёліны з фота пакуль не знайшлі. Аднак яе бачылі і іншыя людзі, што тут адпачывалі, а таксама ратавальнікі.

Па словах спецыялісткі, гэта не пачвара возера Лох-Нес і не кракадзіл, а выдра.

«Так, нам часта паведамляюць пра феніксаў, казачных птушак і інш. Едзем і знаходзім звычайнага баклана. Нам паведамлялі і пра птушанят арлана на дзіцячай пляцоўцы, а там былі маладыя галубы. Чаго толькі нам не кажуць», — заўважыла яна. 

Чытайце таксама:

З'явіліся першыя вынікі маштабнага палявання на лох-нескую пачвару. І яны вартыя жалю

Лох-нескую пачвару спрабавалі пасяліць у Гомелі, але яе хапіла толькі на адзін дзень

«Як уяўлю, што зноў магу пабачыць, дык аж дрыжыкі па целе бягуць». Каля Смаргоні жанчына сфатаграфавала «чупакабру»

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
2