Аляксей Кузьмін на судзе 11 верасня. Фота: sb.by

Аляксей Кузьмін на судзе 11 верасня. Фота: sb.by

Нягледзячы на тое, што ў ліпені палітвязень вымушана даў прапагандыстам інтэрв'ю з «пакаяннямі», яго ўсё адно судзілі за «дапамогу ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб» і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». А прысуд не адрозніваецца ад тых, якія звычайна выносяцца па падобных абвінавачваннях.

Аляксея затрымалі 26 кастрычніка 2022 года і змясцілі пад варту. Згодна з версіяй абвінавачання, з 9 жніўня 2020 года да 8 красавіка 2021 года ён, займаючы пасаду начальніка аддзела сістэм прадбілінгу і тарыфікацыі кіравання тэлекам-рашэнняў Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій СТАА «МТС» і маючы доступ да асабістай інфармацыі кліентаў аператара мабільнай сувязі, «зліваў» яе ў тэлеграм-каналы «Чорная кніга Беларусі», «Карнікі Беларусі», «Все нарушения!».

Па справе праходзілі не менш за 57 «пацярпелых»: сілавікі, праўладныя журналісты, чыноўнікі, суддзі, пракуроры і члены іх сем'яў. Сярод іх — прапагандыстка Людміла Гладкая, дэпутат Сяргей Клішэвіч, праўладны бізнэсмен Яўген Алексяюк.

Таксама палітвязня судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, доказам якога з'яўляецца ягоны фотаздымак на дарозе.

На судзе Аляксей віну прызнаў цалкам і «раскаяўся» ў здзейсненым. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.

Чытайце таксама:

За беларускую сімволіку затрымалі двух фанатаў хакейнага клуба «Магілёў»

На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча

У Гарадку арыштавалі расіяніна за нашэнне кепкі з Пагоняй

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
20