Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Многія артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), якія рэгулююць адказнасць кіроўцаў за парушэнні правілаў дарожнага руху, пакідаюць інспектарам прастору для самастойнага прыняцця рашэння — адбіраць правы або не адбіраць і абмежавацца штрафам. 

Як інфармуюць «Нашу Ніву» супрацоўнікі міліцыі, з нядаўняга часу інспектарам ДАІ даведзена адбіраць правы ва ўсіх выпадках, калі КаАП гэта дазваляе. 

Прычына, нібыта, у тым, што ў краіне вырасла колькасць ДТЗ са смяротным вынікам, а таксама колькасць парушэнняў (што, магчыма, тлумачыцца павелічэннем прафілактычных мерапрыемстваў). 

Згодна з Канцэпцыяй забеспячэння бяспекі дарожнага руху максімальная гадавая смяротнасць на дарогах, да якой імкнецца ДАІ — 450 смерцяў на год. У 2022-м на дарогах загінулі 466 чалавек. 

Чытайце таксама: Вынесены прысуд кіроўцу МАЗа, абвінавачанага ў гібелі 13 чалавек у ДТЗ пад Смалявічамі

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
22