Артур Міхальскі. Фота: «Белсат»

Артур Міхальскі. Фота: «Белсат»

Артур Міхальскі адказвае, што з фармальнага гледзішча — гэта сур’ёзная змена. Ён амаль два гады быў «амбасадарам на кансультацыях у Польшчы», цяпер прыйшоў час скончыць гэтую місію. Але ў пэўным сэнсе новая пасада, кажа ён, ёсць працягам ранейшых спраў і намаганняў.

«Як вядома, я заўсёды меў блізкія адносіны з беларускім дэмакратычным асяроддзем, і ў такім практычным сэнсе, думаю, буду далей рабіць тое, што рабіў дагэтуль», — разважае Артур Міхальскі.

Дэмакратычныя сілы Беларусі, кажа ён, зрабіліся ўжо «сталым элементам палітычнага пейзажу», і іх трэба ўспрымаць як палітычнага суб’екта, вартага павагі, падтрымання адносін, супрацы і дапамогі ў розных справах.

Беларуская дыяспара ў Польшчы, як адзначае дыпламат, вельмі вялікая. Спадар Міхальскі спадзяецца, што беларусы знаходзяць у Польшчы прыязны дом, але разумее, што адносна дыяспары з’яўляецца шмат выклікаў, часта няпростых. Таму трэба дапамагаць у пераадоленні цяжкасцяў, дыяпазон магчымых дзеяў тут шырокі.

«Найважней — блізка супрацоўнічаць з тымі, у каго ў сэрцы вольная, незалежная Беларусь», — рэзюмаваў Артур Міхальскі.

У інтарэсах не толькі беларусаў, але і Польшчы, і Еўропы тое, каб беларусы маглі быць гаспадарамі ў сваёй краіне, а Беларусь была дэмакратычнай, незалежнай і суверэннай краінай, падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

МУС заявіла, што ведае беларусаў, якія атрымалі дазволы на жыхарства за мяжой

Амерыканцы паспрабавалі вымавіць «Шчучыншчына» і іншыя беларускія словы. Паглядзіце, як гэта ў іх атрымалася

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1