Міхальскі віншаваў беларусаў з Калядамі ў снежні 2022 года. Скрыншот відэа

Міхальскі віншаваў беларусаў з Калядамі ў снежні 2022 года. Скрыншот відэа

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі стаў упаўнаважаным МЗС па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі, паведамляе «Позірк».

У гэтай якасці дыпламат цяпер прадстаўляецца на сваёй старонцы ў твітары.

Міхальскі займаў пасаду амбасадара ў Беларусі з 15 мая 2018 года па 31 жніўня 2023 года.

Ён пакінуў Беларусь у кастрычніку 2020 года, пасольства Польшчы да завяршэння яго кадэнцыі ўзначальваў часовы павераны.

Пасада ўпаўнаважанага па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі ўведзена загадам міністра замежных спраў Польшчы № 17 ад 29 жніўня, які набыў моц 1 верасня.

Чытайце таксама:

У Беларускім доме Варшавы адкрылі мурал «Няскораных беларусаў»

«Прыстойныя, адважныя, шляхетныя». Хто з замежнікаў заклікаў далучыцца да беларускага марафону салідарнасці

«Брамы турмаў расчыняцца». Амбасадар Польшчы ў Беларусі падтрымаў беларускіх палітвязняў

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0