Вольга Бондарава (справа) на праўладным мітынгу. Фота: БелТА

Вольга Бондарава (справа) на праўладным мітынгу. Фота: БелТА

Вось мы здзіўляемся, як яна можа ўступаць у канфлікт з Каранікам, кіраўніком МУС вобласці, з «Белай Руссю»… і ёй нічога за гэта.

Першая версія — шырокія плечы. Незразумела чые. Тут можна гадаць, але ці ёсць сэнс, калі няма дакладных інсайдаў.

Іншая версія — канцэптуальная. Бондарава — гэта Гіркін, «якога мы заслужылі».

Карысная ініцыятарка з нізоў, якая калі-нікалі пераходзіць чырвоныя лініі. І аднойчы не вяртаецца назад. У любой дыктатуры ёсць свае «хунвэйбіны», штурмавікі, якіх рана ці позна прыбіраюць.

Бо калі людзі па-за сістэмай крытыкуюць сістэму — гэта ўжо перабор. Бюракратыя такога не любіць.

Бо сістэма — бюракратычная, гэта апарат, механізм. І тут важна, што гэты апарат не адразу наважваецца: ён даспявае. Як з Гіркіным: яго цярпелі-цярпелі ды пасадзілі. Чыноўнікаў такія людзі раздражняюць як муха, якая гудзе ў памяшканні (можа, і па справе гудзе), але надакучвае. «Юродзівыя».

У бюракратычнай дыктатуры ўсё мае быць па ўказцы. Без лішняй творчасці. Ёсць патрэба — далі загад — сабралі мітынг бюджэтнікаў — распусцілі — усе ідуць дадому піць піва. Усё. А тут — нейкая непрадказальная х@рня, якая невядома што наробіць заўтра.

У сістэмы заўжды ў такіх выпадках ёсць дылема: а што зрабіць з ініцыятарам? Пасадзіць? У псіхушку здаць? Дык гэта стане мемам. «Будет вонять» — як там кажуць. Таму сістэма думае. Часам доўга думае. Ці варта? Калі варта? Як менавіта варта?..

А потым вырашае. І ўсё адбываецца вельмі хутка. Ці мала, які эксцэс? «В страшное время живем…»

Чытайце таксама:

«Азаронкаўшчына — гэта найвышэйшая форма лукашызму». «Ток» з Валерыем Карбалевічам

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

Мастачка Жыгімонт: «Мяне ўнеслі ў стоп-ліст, інтэрв’ю не даюць у эфір»

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1