Алена Прохарава. Фота: БелТА

Алена Прохарава. Фота: БелТА

Кіраўніца аб'яднання жанчын-прадпрымальніц Беларускага саюза жанчын Алена Прохарава прапанавала сваё вырашэнне праблемы гендарнага дысбалансу, якая існуе ў Беларусі. На пленарным пасяджэнні першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнэс-форуму, які праходзіць сёння ў Мінску, яна заявіла: «У Беларусі пражывае каля 10 мільёнаў чалавек. Жанчын у гэтым агульным масіве 54 працэнты. Ва Узбекістане люстраная сітуацыя — 52% (мужчын)».

«Я падлічыла: 238 тыс. узбекскіх мужчын не тое каб лішнія, але не задзейнічаныя. Я прапаноўваю ўраўнаважыць гэты патэнцыял за кошт лішніх жанчын Беларусі і падумаць на ўзроўні ўрада, якім чынам мы можам на гэта паўплываць».

— Гэта тое, пра што мы шмат казалі. Мы павінны пераняць досвед Узбекістана па пытанні нараджэння дзяцей. Нам гэта проста неабходна, — адказала на жартаўлівую заяву Наталля Качанава.

Узбекістан узначальвае рэйтынг нараджальнасці ў краінах былога СССР. Прагназуецца, што пры захаванні цяперашніх тэмпаў у 2035 годзе насельніцтва краіны перавысіць адзнаку 45 мільёнаў чалавек.

У Беларусі назіраецца адваротная сітуацыя. Паводле даных спецыялістаў BEROC, зніжэнне нараджальнасці ў нашай краіне апошнія гады набыло пагрозлівы характар, а тэмпы эміграцыі толькі пагаршаюць наяўны трэнд. Эксперты адзначаюць, што калі нараджальнасць і смяротнасць застануцца на ўзроўні 2019 года, то пры канцы стагоддзя насельніцтва нашай краіны скароціцца больш як удвая — да 4,3 млн чалавек.

Беларускі саюз жанчын — гэта псеўдаграмадская арганізацыя, якая разам з Федэрацыяй прафсаюзаў, БРСМ, Саюзам ветэранаў і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ўдзельнічае ў легітымізацыі рэжыму і выбарчых кампаній, якія ён праводзіць. Кіраўніцтва саюза вызначаецца адміністрацыяй Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава знайшла ментальна блізкі народ беларусам

Качанава расказала кіраўнікам мінскіх прадпрыемстваў, як яны павінны працаваць

Наталля Качанава: Не будзе нам шчасця нідзе ў іншай краіне

Наталля Качанава: Мы праводзім вялікую працу ў краіне, каб зрабіць жыццё нашых людзей лепшым

Клас
3
Панылы сорам
54
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
39

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?