Фота: Mike Hewitt / Getty Images

Фота: Mike Hewitt / Getty Images

Сабаленка атрымае званне першай ракеткі пасля вылету з турніру сваёй галоўнай суперніцы — полькі Ігі Свёнтак. Тая прайграла ў чвэрцьфінале Алене Астапенка з Латвіі і такім чынам не змагла абараніць свой леташні тытул чэмпіёнкі US Open. Свёнтак губляе дзве тысячы рэйтынгавых балаў, і на вяршыні сусветнага жаночага рэйтынга аказваецца Арына.

Вось як яна да гэтага ішла.

З парных тытулаў — да першай ракеткі свету

Арыне 25 гадоў, яна родам з Мінска, пачала прафесійную кар’еру ў 2015 годзе 17-гадовай. 

У красавіку 2018-га, пасля перамогі на турніры ў швейцарскім Лугана, увайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынга. Да канца таго года адолела яшчэ і турніры ў Нью-Хэйвене і Ухані, выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Кітая і ў выніку сустрэла 2019-ы на 11-м радку рэйтынга.

У наступным годзе Арына дадала ў парнай гульні, выступаючы з бельгійкай Элізэ Мертэнс, і трапіла ў топ-10 сусветнага рэйтынга. Разам з Мертэнс беларуска выйграла US Open у парным разрадзе — гэта быў першы ў яе жыцці трафей на турніры Вялікага шлема.

2020-ы быў для Сабаленка не надта яркім, за выключэннем некалькіх турніраў. Так, на чэшскім спаборніцтве J&T Banka Ostrava Open 2020 яна адолела ў фінале іншую беларуску, Вікторыю Азаранка, а ў лістападзе перамагла ў турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Лінцы.

А вось з наступнага года Сабаленка выйшла на новы ўзровень. Разам з Мертэнс Арына ўзяла ў 2021 годзе трафей Australian Open у парным разрадзе. У верасні таго ж года беларуска дайшла да паўфіналу US Open, а ў студзені 2023-га ўзяла свой першы «Вялікі шлем» у адзіночным разрадзе — выйграла Australian Open.

Раман Сабаленка і Кальцова

У спартовых колах ведаюць Арыну і па мудрагелістай гісторыі кахання. Яе партнёр — Канстанцін Кальцоў, экс-хакеіст, які некалі гуляў у НХЛ, а таксама выступаў за каманду Лукашэнкі падчас аднаго з калядных хакейных турніраў. У 2006-м Канстанцін ажаніўся, у шлюбе нарадзілася трое сыноў — Аляксандр, Даніла і Стэфан (апошні з’явіўся на свет у 2019 годзе). 

У 2020-м Сабаленка і Кальцоў сталі з’яўляцца паасобку на розных мерапрыемствах, дзе мелі магчымасць камунікаваць. У красавіку таго ж года жонка Кальцова Юлія апублікавала ў інстаграме пост пра разрыў з мужам, асобна адзначыўшы «дзяўчат, якія віснуць на чужых мужчынах з малымі ў сям’і». Цікава, пра каго гэта яна так?

На той час Кальцоў працаваў асістэнтам у хакейным мінскім «Дынама», і Арыну пачалі ўсё часцей заўважаць на гульнях гэтага клуба. У інтэрнэце з’явілася фота з аэрапорта, дзе падобны да Кальцова чалавек выпраўляў Арыну ў палёт.

А ў 2021-м пара ўвогуле перастала хаваць свае адносіны. Спачатку праз каментары пад пастамі адно аднаго, потым праз сумесныя фота яны далі зразумець, што раман у разгары.

Апошні на сёння пост пра Кальцова ў інстаграме Арыны апублікаваны 17 красавіка. «Ты мой самы родны чалавек, найлепшы сябар і мая самая моцная падтрымка», — такімі словамі яна віншуе каханага з днём народзінаў.

Тым часам, гледзячы на інстаграм экс-жонкі Кальцова Юліі, траіх дзяцей яна выхоўвае сама. Праўда, хутчэй за ўсё, не бядуе: апошнія фота ў яе інстаграме — з пляжа і ў атачэнні пальмаў.

Маўчыць пра вайну і палітыку

У 2020-м, пасля сфальсіфікаваных выбараў, Арына Сабаленка не сцярпела і выказалася ў інстаграме: «Я не магу паверыць, што ўсё гэта адбываецца ў маёй мірнай роднай Беларусі. Я не магу спаць ужо чацвёртую ноч. Я не магу глядзець на жорсткасць у адносінах да безабаронных людзей. Навошта? Калі ласка, спыніце гвалт!!!»

Але гэта быў толькі адзін раз, далей Арына маўчала, нават калі яе малілі выказацца. Адказвала яна ў інстаграме рэзка, напрыклад, вось так: «Пара б ужо паразумнець. Ну нічога, і такіх зямля носіць, на жаль». У канцы 2020-га Сабаленка падпісала праўладны ліст спартоўцаў, а таксама знялася ў навагодняй прамове — 2021 Аляксандра Лукашэнкі. Турмы краіны тым часам запаўняліся палітвязнямі.

Пасля нападу Расіі на Украіну пра Арыну і яе маўчанне зноў загаварылі. Прэс-канферэнцыі Сабаленка, дзе яна не адказвала на вострыя пытанні пра вайну, траплялі ў загалоўкі навін і часам нават адмяняліся, а ўкраінскія тэнісісткі адмаўляліся ад паціскання яе рукі пасля матчаў.

Толькі ў чэрвені 2023-га Арына выказалася пра вайну: «Я не падтрымліваю вайны, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку якраз цяпер». А таксама расказала ў эпізодзе серыяла пра тэніс, што ў пачатку вайны ледзь не скончыла кар'еру праз нелюбоў да беларускіх і расійскіх гульцоў, якая тады ўзнікла. І абвясціла ў ліпені 2023-га, што больш пра палітыку гаварыць не будзе.

Цяпер Сабаленка — першая ракетка свету, але шлейф мінулага за ёю цягнецца. Ëй не хапіла смеласці сказаць не толькі «Я супраць дыктатуры і рэпрэсій», але нават — «Я супраць вайны». А няшчырасць выклікае нелюбоў. Таму Сабаленка нароўні з Домрачавай, Недасекавым ды некаторымі іншымі чэмпіёнамі стала чалавекам, якога беларусы масава дызлайкаюць, а гледачы ў многіх краінах свету — асвістваюць.

«Гэта як плюнуць маім родным у твар». Арыне Сабаленка не паціснулі руку на US Open

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Клас
27
Панылы сорам
17
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
17

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?