Стахоўскі раздае дзецям падарункі. Фота: btu.org.ua

Стахоўскі раздае дзецям падарункі. Фота: btu.org.ua

Стахоўскі ўдакладніў, што Азаранка была, маўляў, адзіным чалавекам, хто падышоў да яго, размаўляў з ім і суперажываў.

«Яна практычна пачала там плакаць з-за таго, што гэта ўсё адбываецца і яна не ведае, што ёй рабіць і як ёй рэагаваць. Яна спыталася, што можа зрабіць, і я ёй адказаў, што яна можа данаціць грошы, перадаваць рэчы, усё што можаш рабіць, тое і рабі», — сказаў украінскі спартовец.

У выніку Вікторыя перадала ва Украіну сумку асабістых рэчаў вядомага брэнда. Стахоўскі чакаў трапнага моманту — напрыклад, майстар-класаў, але яны, па зразумелых прычынах, доўгі час не праводзіліся ва Украіне.

«Нарэшце рэчы даехалі да Дняпра і Запарожжа — сёння я іх раздаў. Галоўнае, што дзецям гэта вялікі кайф, таму што гэта рэчы непасрэдна яе, гэта значыць, яны нясуць вялікую тэнісную каштоўнасць для дзяцей. Таму я ўпэўнены, што гэта падыме ім настрой», — сказаў Стахоўскі.

У апошнія месяцы Вікторыя Азаранка мела нямала праблем з-за свайго грамадзянства. У жніўні яе не дапусцілі да ўдзелу ў дабрачынным матчы ў ЗША ў падтрымку Украіны, а на адкрытым чэмпіянаце ЗША ўкраінка Марта Касцюк, з якой Азаранка раней гуляла ў пары, не паціснула ёй руку.

36-гадовы Сяргей Стахоўскі пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне ўступіў у шэрагі тэрытарыяльнай абароны.

Чытайце таксама:

Азаранка перамагла ўкраінку на US Open, тая адмовілася ціснуць ёй руку

Азаранку адхілілі ад удзелу ў турніры ў падтрымку Украіны

Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу

Вікторыя Азаранка пра адхіленне ад «Уімблдона»: «Я не буду прамаўляць як ахвяра»

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2