Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Па словах Галоўчанкі, па стане на 1 верасня ў Беларусі не былі ўведзеныя ў эксплуатацыю 18 з 2865 школ. У іх працягваецца капітальны рамонт.

«Былі прапановы пайсці на кампраміс і здаць як ёсць, потым паціхеньку дарабіць. Але на такое мы пайсці не маглі. У 18-ці школах працягваецца капітальны рамонт, які будзе завершаны да канца бягучага года.

Ва ўсіх школах усім навучэнцам арганізаваны бяспечныя ўмовы, каб навучальны працэс праходзіў бесперапынна», — адзначыў Галоўчанка.

Ён удакладніў, што ў астатніх установах адукацыі краіны, якія атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да пачатку навучальнага года, усё, маўляў, прыведзена ў належны выгляд і забяспечаныя ўсе ўмовы. У тым ліку ліквідаваныя парушэнні па пытаннях дарожнай бяспекі і лініі МНС.

«Мы правялі паўторны кантроль тых устаноў адукацыі, якія ўжо мелі сертыфікаты гатоўнасці. Як я і падазраваў, у шэрагу з іх былі выяўлены пэўныя рэчы, якія выслізнулі з-пад увагі. Падчас паўторнага пільнага агляду нічога не схавалася. Таму магу з упэўненасцю сказаць, што большасць школ гатовыя да навучальнага года, адкрыліся сёння і праводзяць першыя ўрокі», — паведаміў чыноўнік.

Па стане на 1 верасня 2021 года ў Беларусі налічвалася 2967 школ, цяпер іх, па словах Галоўчанкі, 2865. Такім чынам, за два гады ў Беларусі закрылі 102 ўстановы адукацыі.

Перадусім гэта, трэба думаць, школы ў сельскай мясцовасці, якія ўсе апошнія гады інтэнсіўна закрываюцца з-за працэсу вымірання вёскі.

Чытайце таксама:

У Беластоку запрацавала беларуская школа. У яе запісалася больш за 40 дзяцей

«Настаўнік гладзіў дзяўчынак па галаве, цалаваў у макушку, шаптаў на вуха і мог нават лізнуць»

Шасці брэсцкім школам да новага навучальнага года надалі імёны савецкіх герояў

У Магілёве пайшлі вучыцца ў беларускамоўны клас толькі пяць першакласнікаў

Мінскім школьнікам сёння прапанавалі нестандартны абед ФОТАФАКТ

У адной школе правядуць эксперымент: дзеці будуць вучыцца стоячы

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3