У гэтым дакуменце паведамляецца, што прадпрыемства пад Мінскам працягвае працаваць у строгай адпаведнасці з абмежавальнымі мерамі, уведзенымі супраць Беларусі.

«Stadler захоўвае завод у Беларусі для таго, каб перазапусціць яго, як толькі санкцыі будуць знятыя», — адзначана ў справаздачы.

Прадпрыемства па вытворчасці рухомага саставу працягвае працаваць на замовы ад краін постсавецкай прасторы: напрыклад, у яго ёсць буйная доўгатэрміновая замова ў Казахстан на 537 вагонаў са спальнымі месцамі. Ёсць таксама пастаўкі ў Нарвегію і Аўстрыю.

Але ўвогуле з-за санкцый карпарацыя спачатку скараціла вытворчыя магутнасці, а потым і зусім загаварыла аб пераносе часткі вытворчасці з Фаніпаля ў Польшчу і Швейцарыю.

Чытай таксама:

«На пуцях метрапалітэна высокае напружанне». Якія яшчэ існуюць стэрэатыпы пра беларускі транспарт?

Кампанія «Штадлер» пакуль застаецца ў Беларусі?

«Штадлер Мінск» адмовіўся пастаўляць цягнікі для сталічнага метро

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4