Аб праблемах, звязаных з шалёным ростам дыпфэйкавай парнаграфіі ў інтэнэце, расказвае ў сваім матэрыяле агенцтва Bloomberg.

Выданне спасылаецца на даныя даследавання, якія сведчаць аб тым, што бум штучнага інтэлекту прывёў да рэзкага росту колькасці парнаграфічных дыпфэйкаў. Так, з 2019 года гэты паказчык вырас у дзевяць разоў.

Толькі ў маі 2023 года на 30 сайтах з'явілася каля 150 тысяч відэаролікаў, якія разам атрымалі 3,8 мільярда праглядаў. Некаторыя сайты прапануюць бібліятэкі дыпфэйкавых праграм, у якіх твар знакамітасцяў змяшчаецца на целы порнаакцёраў. Іншыя прапануюць кліентам за плату магчымасць «агаліць» знаёмых ім жанчын, напрыклад, калег.

Некаторыя з найбуйнейшых кампаній у галіне тэхналогій, у тым ліку Google, Amazon, X і Microsoft Corp., якой належыць Alphabet Inc., валодаюць інструментамі і платформамі, якія спрыялі нядаўняму ўсплёску дыпфэйкавага порна. Google, напрыклад, з'яўляецца асноўным драйверам трафіку на дыпфэйкавыя сайты, у той час як карыстальнікі X, раней вядомага як Twitter, рэгулярна распаўсюджваюць дыпфэйкавы кантэнт.

Amazon, Cloudflare і GitHub ад Microsoft у сваю чаргу аказваюць найважнейшыя паслугі хостынгу для гэтых сайтаў.

Як змагацца з порнафэйкамі

Выданне адзначае, што для ахвяр порнафэйкаў, якія хацелі б прыцягнуць да адказнасці тых, хто прычыніў ім эканамічныя ці эмацыйныя страты, няма простых рашэнняў. На сёння, напрыклад, у ЗША пакуль ніхто не быў асуджаны за стварэнне штучна згенераванага кантэнту з непрыстойным зместам без згоды ўдзельніка.

У такой сітуацыі юрысты, навукоўцы і ахвяры шукаюць новыя спосабы вырашэння праблемы. Зыходзячы з таго факта, што сайты з порнафэйкамі выкарыстоўваюць шырокую сетку тэхналагічных прадуктаў і паслуг, многія з якіх прапаноўваюцца буйнымі публічнымі кампаніямі, яны просяць і ціснуць на гэтыя кампаніі, каб тыя выдалялі і блакавалі шкодны кантэнт, згенераваны штучным інтэлектам.

Гучаць выказванні аб тым, што кампаніямі-распрацоўшчыкамі павінна быць забяспечана праверка таго, ці ўхваліў чалавек выкарыстанне сваёй асобы і ці даў ён права на свае імя і выяву.

Актывісты ў тым ліку хочуць, каб пошукавыя сістэмы і сацыяльныя сеткі рабілі больш для абмежавання распаўсюджвання дыпфэйкаў.

На запыт журналістаў Google заявіў, што, як і любая пошукавая сістэма, ён індэксуе кантэнт, які існуе ў сетцы, каб не агаломшыць людзей нечаканым шкодным або адкрытым кантэнтам, якога яны не жадаюць бачыць.

Па словах прадстаўніка кампаніі, Google распрацаваў сродкі абароны, каб дапамагчы людзям, якія пацярпелі ад дыпфэйк-парнаграфіі, у тым ліку даўшы ім магчымасць патрабаваць выдалення старонак, якія змяшчаюць такі кантэнт з імі.

Актывісты таксама спадзяюцца, што ўзмацненне ціску на кампаніі, якія забяспечваюць хостынг сайтаў і інструментаў для дыпфэйк-порна, можа прывесці да блакавання з іх боку такіх платформаў, як гэта здарылася ў свой час з 8Chan (платформа, карыстальнікі якой свабодна выказвалі свае экстрэмісцкія, расісцкія погляды або погляды, звязаныя з гвалтам) і Kiwi Farm (платформа, праз якую рабілася анлайн-цкаванне і раскрывалася асабістая інфармацыя пра людзей).

Яшчэ адным магчымым спосабам ціску ў барацьбе з дыпфэйкамі могуць стаць кампаніі, якія аказваюць паслугі анлайн-плацяжоў. Bloomberg высветліў, што некаторыя з сэрвісаў, што распаўсюджваюць дыпфэйк-порна, прымаюць плацяжы праз звычайныя плацежныя сістэмы, як PayPal, Mastercard і Visa. Кампаніі-ўладальнікі гэтых сістэм могуць блакаваць ці адсочваць такія транзакцыі на патрабаванні праваахоўных органаў ці актывістаў.

Аднак на сёння пакуль што простых рашэнняў няма. Праблема стварэння і распаўсюджвання дыпфэйкаў патрабуе рэгулявання і кантролю з боку тых кампаній, якія аказваюць паслугі і даюць інструменты для гэтага.

Як адзначаюць эксперты, кампаніі павінны зразумець, што яны нясуць адказнасць за распрацаваныя імі тэхналагічныя платформы, якія дазваляюць ствараць і распаўсюджваць дыпфэйкі, што могуць наносіць шкоду рэпутацыі, псіхічнаму здароўю і асабістаму жыццю людзей.

Чытайце яшчэ:

У твітары завірусілася відэа электроннага бранзалета для дзяцей. Але гэта фэйк

Ілан Маск заклікае спыніць развіццё нейрасетак з-за пагрозы чалавецтву

ЕС абароніць грамадзян ад штучнага інтэлекту законам: ніякіх «сацыяльных рэйтынгаў», распазнаванне твараў толькі па рашэнні суда

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?