Ахвяра разгону людзей, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Ахвяра разгону людзей, якія патрабавалі сумленнага падліку галасоў 9 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«Рыхтаваўся да аднаго каментара ў тэлеэфіры, думаў над абвешчанымі тэмамі размовы, і ў галаву прыйшла вядомая фраза «Рэжым вядзе вайну з уласным народам».

І адразу падумалася, наколькі яна не падыходзіць для нашай сітуацыі.

Бо тыя, з кім змагаецца, каго рэпрэсуе сёння Лукашэнка, — гэта для яго не «ўласны народ». Для яго «ўласны народ» — гэта «русские со знаком качества», гэта тыя, для каго, як і для яго, Айчына ад Брэста да Уладзівастока, у каго «Масква ў галаве». А тыя, з кім ён змагаецца, — беларускамоўныя ці рускамоўныя, але арыентаваныя на Беларусь, — для яго варожы народ, «нацмены», як ён часта выказваўся.

Заўважце, нават розныя калягубазікаўскія каналы аддзяляюць, калі пішуць па-руску, «белорусов» ад «беларусов». Усё беларускае яны выкарыстоўваюць у здзеклівай форме — урэшце, Лукашэнка ўсё жыццё гэта рабіў, ужываючы слова «свядомыя». І цяпер яны сапраўды змагаюцца супраць любой праявы беларускасці, раней дазволенай і часам нават афіцыйнай.

Памятаеце, як увесь 2020 год Лукашэнка гаварыў, што «мы сваю краіну ім не аддадзім».

На самай справе формула была такая — «мы сваю краіну ім, беларусам, не аддадзім», — піша Цыганкоў.

Чытайце таксама:

«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу 

«Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Іосіф Сярэдзіч выступіў са смелым адкрытым лістом

«Тожабеларусы». Новае жыццё палітычнага клішэ стагадовай даўніны

Клас
65
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
9