Павел Латушка

Павел Латушка

Пры гэтым арганізацыя адзначае, што імёны гэтых кандыдатаў на ўключэнне ў санкцыйны спіс 15 жніўня былі размешчаныя на спецыялізаваным ўкраінскім партале «Вайна і санкцыі». У яго ўвайшлі 24 суддзі і 15 дзяржпрапагандыстаў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі НАУ, спісы «папоўняць і іншыя асобы і арганізацыі, звязаныя з так званай Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі, у тым ліку датычныя да прымусовага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы».

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:

«Каманда НАУ знаходзіцца ў пастаянным кантакце з украінскім бокам наконт пытанняў санкцыйнага ціску і адказнасці. Гэта ўзаемадзеянне ўзмацнілася пасля нашага апошняга візіту ў Кіеў.

Адпаведныя спісы кандыдатаў на ўключэнне ў санкцыйны пералік будуць далей дапаўняцца, пашырацца і перадавацца ўкраінскаму боку, бо санкцыі з'яўляюцца адным з інструментаў адказнасці за ўчыненыя злачынствы».

Чытайце таксама:

Беларускі Чырвоны Крыж могуць выключыць з Міжнароднай федэрацыі — Латушка

«Выбар вельмі просты: Беларусь ці Лукашэнка». Латушка прапанаваў прадстаўнікам рэжыму дыялог на пэўных умовах

Латушка перадаў Украіне звесткі пра дзяцей, якіх вывезлі ў Беларусь і перадалі Расіі для ўсынаўлення

Латушка прапанаваў Польшчы прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1