Падчас сустрэчы. Фота: t.me/CabinetBelarus

Падчас сустрэчы. Фота: t.me/CabinetBelarus

«Галоўнай мэтай сустрэчы з'яўлялася перадача справаздачы аб злачынствах супраць чалавечнасці, апублікаванай Цэнтрам права і дэмакратыі Justice Hub 26 ліпеня, у падрыхтоўцы якой удзельнічала каманда НАУ», — паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Адна з тэм сустрэчы — разгляд магчымасці прызнання Сеймам Польшчы арганізацый КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі, а рэжыму Лукашэнкі — спонсарам тэрарызму.

На сустрэчы былі прадстаўлены абгрунтаванні, падрыхтаваныя экспертамі НАУ, якія апісваюць тэрарыстычную дзейнасць гэтых арганізацый: міграцыйная вайна супраць Еўрасаюза, прымусовая пасадка самалёта Ryanair, сістэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва і інш.

«Польскаму боку было прапанавана падтрымаць механізмы прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці», — зазначаецца ў паведамленні. 

«Старшыня камісіі па замежных справах Сейма Польшчы выказаў гатоўнасць абмеркаваць гэтую прапанову з кіраўніцтвам Сейма», — адзначаецца ў рэлізе.

Чытайце таксама:

Як бы выглядалі беларускія палітыкі і прапагандысты ў сусвеце «Барбі» ФОТЫ

Павел Латушка абмеркаваў з польскімі ўладамі праблемы беларускага бізнэсу

Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў на словы Наўседы, што Беларусь — расійская губерня

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?