Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Ціханоўскай

«Святлана Ціханоўская ўзяла на сябе ні з чым не параўнальную адказнасць, калі, рызыкуючы ўласнай бяспекай, пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе ўзначаліла народныя пратэсты за дэмакратыю», — заявіла старшыня Фонду Анны Лінд Лена Х'ельм-Вален.

Яна таксама адзначыла, што Святлана Ціханоўская працягвае барацьбу і стала сімвалам свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. «За гэта яна атрымлівае прэмію Анны Лінд у 2023 годзе», — патлумачыла старшыня фонду.

Прэмія будзе ўручаная на цырымоніі ў Стакгольме 11 верасня, у гадавіну гібелі Анны Лінд.

Анна Лінд была міністаркай замежных спраў Швецыі, узначальвала МЗС з 1998 да 2003 года. 10 верасня 2003 года на яе быў здзейснены замах. У супермаркеце ў цэнтры Стакгольма невядомы нанёс ёй некалькі нажавых удараў і ўцёк. Палітык памерла на наступны дзень у бальніцы.

Чытайце таксама:

Ціханоўскай уручылі прэмію Ціперэры. Разам з ірландскім дзяржаўным гімнам іграў «Магутны Божа»

Што цяпер з Нобелеўскай прэміяй Алеся Бяляцкага?

«Вашы пакуты прынясуць плён» — Лех Валэнса звярнуўся да беларусаў

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4