«Нам давялося жыць, калі мяняюцца эпохі. Людзі змагаюцца за гэтую новую эпоху, але старая абараняе сябе. Многія людзі сёння пакутуюць у турмах і рознымі іншымі спосабамі. Я таксама прайшоў праз гэта ў былыя часы. Я гэта разумею. Падбадзёрваю, такія прыклады патрэбныя. Вашы пакуты прынясуць плён. Так што вытрымайце яшчэ трохі. І свет будзе заўважаць вашу адданасць усё больш і больш. І ён усё больш і больш заўважае, што вы знаходзіцеся на правільным баку. Прыйдзе дзень — свабода для вас, справядлівасць і мір для свету. Я ў гэта веру, я за гэта змагаўся. Я сёння менш пакутую, а вы больш пакутуеце. Але я памятаю пра вас. Я памятаю. Я буду рабіць усё, каб паскорыць гэтыя вызваленчыя працэсы», — сказаў Лех Валэнса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?