Агульны выгляд часткі палігона «Рэпішча» пад Асіповічамі. Пункцірам абведзеныя новыя аб’екты, якія з'явіліся на палігоне апошнімі днямі. 31 ліпеня 2023 года.

Агульны выгляд часткі палігона «Рэпішча» пад Асіповічамі. Пункцірам абведзеныя новыя аб’екты, якія з'явіліся на палігоне апошнімі днямі. 31 ліпеня 2023 года.

Можна заўважыць узвядзенне шматлікіх фартыфікацыяў, магчыма, зямлянак. Каля іх відаць аб’екты, падобныя да легкавых аўтамабіляў і светла-шэрых мікрааўтобусаў УАЗ (так званых «буханак»), працуюць бульдозеры.

29 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі заявіла пра сумесныя вучэнні на гэтым палігоне 51-й артылерыйскай брыгады разам з «інструктарамі ПВК «Вагнер». Паведамлялі пра выкананне «агнявых задачаў з выкарыстаннем квадракоптараў».

Не так даўно ў адным з тэлеграм-каналаў, звязаным з наймітамі «Вагнера», з'явілася відэа, на якім відаць будаўніцтва ляснога ўмацаванага лагера. Зямлянкі там абсталяваныя невялікімі печкамі, таму лагер можа быць прыдатны для жыцця ў халодную пару года. Вызначыць месца здымак дакладней не ўдалося.

Выгляд лагера, які з'явіўся ў звязаным з наймітамі «Вагнера» тэлеграм-канале

Выгляд лагера, які з'явіўся ў звязаным з наймітамі «Вагнера» тэлеграм-канале

На асобных стаянках ёсць будаўнічая тэхніка, а таксама платформы для яе перавозкі. Гэтыя платформы цалкам супадаюць колерамі з тымі, што былі на відэа тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга», якое раней верыфікавала Свабода. Яно знятае на бабруйскай аб’язной трасе, калі калона перасякала раку Бярэзіну. Машыны тады рухаліся да вёскі Цэль, але цалкам верагодна, што маглі да яе не даехаць, а збочыць на дарогу да палігона «Рэпішча».

Зверху — спадарожнікавы здымак грузавых аўтамабіляў на палігоне. Іх выгляд цалкам супадае з выглядам грузавікоў у калоне вагнераўцаў, заўважанай каля Бабруйска.

Зверху — спадарожнікавы здымак грузавых аўтамабіляў на палігоне. Іх выгляд цалкам супадае з выглядам грузавікоў у калоне вагнераўцаў, заўважанай каля Бабруйска.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
27