У судзе было заяўлена, што Уладзімір Рынкевіч размяшчаў, захоўваў і доўгі час распаўсюджваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыю інтэрнэт-супольнасцяў Stop Luka і «Белсат», унесеных у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пры вынясенні пакарання суддзя Табола прыняла ў разлік, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся, а таксама тое, што ў яго на ўтрыманні маюцца малалетнія дзеці.

Тым не менш, суд на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП вырашыў прысудзіць Рынкевічу адміністрацыйны арышт на тэрмін 5 сутак, але тэлефона вырашыў у даход дзяржавы не канфіскоўваць.

Чытайце таксама:

Паліну Шарэнду-Панасюк вярнулі ў калонію

У Гродне затрымалі мужчыну, які вярнуўся з-за мяжы. Чым ён прыцягнуў увагу?

Палітвязня Арцёма Латышава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5