Раней пра месцазнаходжанне Паліны было невядома каля месяца.

«Але сёння стала дакладна вядома, што Паліна знаходзіцца ў ПК №24 (Зарэчча). А таксама стала вядома, што следства па новай крымінальнай справе па арт. 411 скончылася. Днямі Паліну і адваката азнаёмяць з матэрыяламі справы. Справу перададуць у пракуратуру, а пазней у суд. А Паліна ўжо на гэтым тыдні будзе пераведзена ў СІЗА да суда», — напісаў у фэйсбуку муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі мужчыну, які вярнуўся з-за мяжы. Чым ён прыцягнуў увагу?

Палітвязня Арцёма Латышава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Былога дырэктара магілёўскага музея пратрымалі тры дні за кратамі і адпусцілі — праваабаронцы

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
23