Па словах Анджэя Садася, у новых санкцыях не будзе паслабленняў для калійных угнаенняў.

«Упершыню за год удалося выйсці з тупіка з беларускімі санкцыямі. У рашэнні няма адступленняў для ўгнаенняў, а гэта значыць, што яны працягваюць знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

Мы ўвялі сектаральныя санкцыі, у тым ліку ў дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння, узбраення, боепрыпасаў, вырабаў падвойнага прызначэння, авіяцыйных тэхналогій і прадуктаў. Пад санкцыі трапілі і ўсе датычныя да прысуду Андрэю Пачобуту», — паведаміў польскі прадстаўнік.

Як раней паведамлялася, новы пакет можа быць прыняты да 9 жніўня, гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Чытайце таксама:

У Еўрапарламенце просяць суд у Гаазе выдаць ордар на арышт Лукашэнкі

Чаго каштуе вызваленне і ці варта ісці на перамовы з рэжымам

Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла санкцыі супраць беларускіх спартыўных чыноўнікаў

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0