Іэн Гелдэр. Фота: Jeff Spicer
У снежні мінулага года ў акцёра выявілі рак жоўцевых пратокаў.
Акцёр выканаў у серыяле «Гульня тронаў» ролю Ківана Ланістара — малодшага брата Тайвіна Ланістара і ягонага найбліжэйшага дарадцы падчас вайны Пяці Каралёў. Ягоны персанаж з'яўляўся ў першым і другім сезонах, а потым вярнуўся толькі ў пятым і шостым.
«Гульня тронаў» транслявалася на HBO з 2011 па 2019 год. Серыял заснаваны на цыкле раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р. Р. Марціна. Праект стаў самым буйнабюджэтным на сучасным амерыканскім тэлебачанні і самым дарагім у жанры фэнтэзі.
Чытайце таксама:
Брытанскі акцёр Бернард Хіл — капітан «Тытаніка» — памёр ва ўзросце 79 гадоў
Намеснік кіраўніка «Імперскага рускага балета» Вітаўтас Таранда памёр ва ўзросце 59 гадоў