Jens Stoltenberg, Joe Biden, Volodymyr Zelenskyy, Mircea Geoana Енс Столтэнберг, Джо Байдэн, Уладзімір Зяленскі, Мірча Джаанэ Йенс Столтенберг, Джо Байден, Владимир Зеленский, Мирча Джоанэ

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг (злева), прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і намеснік генеральнага сакратара НАТА Мірча Джаанэ падчас саміту НАТА ў Вільні. 12 ліпеня, 2023. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

Як адзначаецца ў артыкуле, нягледзячы на тое, што вайна цягнецца ўжо больш за 500 дзён, 87% украінцаў, як сведчаць вынікі нядаўняга апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, з аптымізмам глядзяць у будучыню і вераць у перамогу.

Адпаведна гэтаму ж апытанню, у 78% украінцаў ёсць сваяк ці сябар, які загінуў ці быў паранены на вайне. Таму бесклапотны выгляд вулічных кавярань падманлівы. Сталіца хоць далёка ад фронту, але, як адзначае аўтарка артыкула, вайна займае думкі ўсіх людзей.

Ва ўрадавых будынках ніякай бестурботнасці не адчуваецца. Міністры і высокапастаўленыя чыноўнікі падчас сустрэчы ў пачатку ліпеня з групай экспертаў з Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах (ECFR), як адзначае аўтар, не хавалі свайго расчаравання.

І чыннікаў гэтага расчаравання некалькі.

Першы — ход контрнаступу, які цалкам адрозніваецца ад трыумфальнай аперацыі восені 2022 года, калі, як цытуе аўтар словы аднаго з афіцыйных асобаў, «мы прайшлі праз лініі ворага як праз масла».

Гэтым разам «расіяне не здаюцца, яны ваююць». Яны паспелі ўмацаваць тры лініі абароны і паставіць два мільёны мін. Іх авіяцыя наносіць вялікія страты. Украінскія войскі прасоўваюцца павольна, наступ каштуе нашмат больш чалавечых жыццяў.

Другая прычына расчаравання ў ваганнях Вашынгтона. Нявызначанасць саміту НАТА ў Вільнюсе, адзначае журналістка, перажываецца з яшчэ большай раздражнёнасцю праз цяжкую сітуацыю на месцах.

Улада ў Кіеве трапіла ў шчамлёткі. Ваюючы з нашмат большым і лепш узброеным ворагам, Украіна цалкам залежыць ад заходняй і асабліва амерыканскай дапамогі. І яна вымушаная расплачвацца чалавечымі жыццямі за недастатковасць гэтай дапамогі, прытым што ўкраінцы ўпэўненыя, што ваююць таксама за бяспеку Еўропы.

«Амерыканцы паўтараюць, што гэта Украіне вырашаць, хто пераможа, але яны абмяжоўваюць нашыя магчымасці, затрымліваючы свае F16 на месяцы. Зяленскі — гэта жаданы госць для ўсіх, усе хочуць абняцца з ім на камеру. Але ў працэсе прыняцця некаторых рашэнняў з Украінай абыходзяцца так, як быццам бы ёй не месца ў гэтым пакоі»,

— цытуе аўтар словы аднаго з сяброў украінскага ўрада.

Такія настроі, паводле слоў кіеўскага палітолага, якога цытуе выданне, прасочваюцца ў грамадскую свядомасць, змяняючы яе:

стрымліваючы пастаўкі магутнейшай зброі, «Захад вымушае нас весці вайну, якую ён сам не стаў бы весці».

Украінскія афіцыйныя асобы, піша журналістка, хацелі б замяніць «пакрокавы падыход», пры якім просьбы аб наступным вышэйшым узроўні ваеннай дапамогі спачатку атрымліваюць адмову, а праз некаторы час згоду, на іншую стратэгію.

«Калі мы пачыналі, палову таго, што мы прасілі, лічылі непрымальным»,

— цытуе журналістка словы аднаго з украінскіх чыноўнікаў і дадае, што гэта было на пачатку, калі патрэбная была асцярожнасць. Цяпер у Кіеве вітаюць «чароўнае пераўтварэнне» Францыі, але час не чакае. Ён не грае на карысць Украіны.

Трэцяй прычынай расчаравання на думку аўтара, з'яўляецца імкненне краін-партнёрак Украіны ўлічыць інтарэсы Расіі.

«Нашы партнёры павінны перастаць азірацца на Крэмль пры прыняцці важных рашэнняў»,

— цытуе журналістка словы Уладзіміра Зяленскага, сказаныя ім 28 чэрвеня.

Сёння на Захадзе баяцца развалу Расіі, як калісьці, у 1990—1991 гадах, баяліся развалу Савецкага Саюзу.

Тым не менш, як перадае аўтар словы аднаго з украінскіх чыноўнікаў: «Усе баяліся Пуціна. Вы кармілі звера. І што вы атрымалі?»

У той жа час, піша журналістка, перспектывы ўступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз акрэсліліся. ЕС выглядае больш шчодрым і больш даступным, чым NATO, з больш зразумелай працэдурай. І на дадзены момант, лічыць аўтар, гэта дапамагае адагнаць думку, якая трывожыць розумы ўкраінцаў — думку, што гэтая вайна ніколі не скончыцца.

Чытайце яшчэ:

ЗША прытрымліваюцца прагматычнай формулы «нічога без Украіны, але не ўсё для Украіны» — Le Monde

НАТА афіцыйна пагадзілася прыбраць План дзеянняў па членстве для Украіны, але яшчэ не дасць запрашэння — Столтэнберг

«Тэмп аперацыі прадыктаваны той зброяй, якую атрымала Украіна». У чым сутнасць новай украінскай ваеннай тактыкі?

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Клас
12
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
24
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?