Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам». Слава пераможцы расійскага тырана Івана Жахлівага не дае спакою прапагандыстам

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам». Слава пераможцы расійскага тырана Івана Жахлівага не дае спакою прапагандыстам

Адразу прапагандыстку Дыяну Шыбкоўскую абурыла каралеўская зала, названая ў гонар караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, які трыумфальна перамог расійскага тырана Івана Жахлівага ў Лівонскай вайне. Ёй удалося ўспомніць толькі тое, што пасля вызвалення Полацка ад расійскіх войскаў Баторый «праваслаўныя храмы пазачыняў», а вось тое, што за 15 гадоў да таго расійскія захопнікі вывезлі з Беларусі 50 тысяч палонных, многія з якіх загінулі ў дарозе ад марозу і голаду, полацкіх каталікоў усіх да аднаго выразалі, а іўдзеяў патапілі пад лёдам Дзвіны — гэта ёй не прыгадалася.

Да разгрому культу каталіка Баторыя падключылі гісторыка Аляксея Яловіка, уся сутнасць доказаў якога звялася да таго, што шляхта Вялікага Княства Літоўскага польскага стаўленніка пры выбары караля не падтрымлівала. 

Звяртае на сябе і поўная адсутнасць крытычнага стаўлення да крыніц сярэдзіны XIX стагоддзя. «Наши предки метко прозвали его «Батура — сабачча натура»», а ў якасці доказаў прыводзяць вытрымку са «Зборніка беларускіх прыказак» 1874 года Івана Насовіча. У тэксце гэтай працы, выкладзенай у вольны доступ, сапраўды фігуруе «Батура, собачча натура. Говорятъ на лгуна и обманщика», а ўнізе старонкі зноска — «Батура двоякое имѣетъ значеніе: Баторій и волкъ». Ужо ў 1897 годзе іншы беларускі фалькларыст і этнограф Яўген Ляцкі напіша ў сваім артыкуле «Некалькі заўваг да пытання аб прыказках і прымаўках» канкрэтна пра гэты выпадак, што ў Насовіча «адзначана шмат так званых гістарычных прыказак, але «гістарычнасць» іх вельмі сумнеўная».

«Батура, собачча натура. Говорятъ на лгуна и обманщика», а ўнізе зноска — «Батура двоякое имѣетъ значеніе: Баторій и волкъ». «Зборнік беларускіх прыказак» 1874 года Івана Насовіча

«Батура, собачча натура. Говорятъ на лгуна и обманщика», а ўнізе зноска — «Батура двоякое имѣетъ значеніе: Баторій и волкъ». «Зборнік беларускіх прыказак» 1874 года Івана Насовіча

І сапраўды, «заходнярус» Насовіч, якому цяпер спяваюць оды на дзяржаўным тэлебачанні, у сваім жа «Слоўніку беларускай гаворкі» 1870 года пісаў, што «батура» — гэта «балагур, пустамеля». Ніякіх табе ваўкоў ці каралёў. 

Не бачаць у гэтым слове імя Стэфана Баторыя і сучасныя даследчыкі. Назоўнік «батура» ёсць не толькі ў запісах Насовіча, але і ў Яна Станкевіча, Міколы Байкова ды Сцяпана Некрашэвіча, Уладзіміра Даля, слова зафіксавана ў беларускіх і расійскіх этымалагічных слоўніках, а таксама ў лексікаграфіі сербаў і харватаў. Этымалагічна «батура» суадносіцца імі або з цюркізмам «абатур» — «смелы», або з агульнаславянскім «бат, батог» — «бізун, кнут». 

Тлумачэнне слова «батура» ў «Слоўніку беларускай гаворкі» Івана Насовіча адрозніваецца ад таго, што ён падае ў «Зборніку беларускіх прыказак»

Тлумачэнне слова «батура» ў «Слоўніку беларускай гаворкі» Івана Насовіча адрозніваецца ад таго, што ён падае ў «Зборніку беларускіх прыказак»

Таму сама прыказка магла ўзнікнуць задоўга да з’яўлення Баторыя на гістарычнай арэне і зусім на іншай вобразнай аснове, як вострая рэакцыя непрымання найгоршай з чалавечых заган — балбатлівасці. Пазней адбылося пашырэнне семантыкі выразу да непрыняцця асобы, якая не спраўдзіла абяцанага, выявіла недаравальную безадказнасць ці нават агрэсіўнасць, нялюдскасць.

А з асобай караля і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя «заходнярусы» суадносілі прыказку выключна праз сугучча. 

Не спадабаўся прапагандыстам і Калегіум, які адсылае да езуітаў, што прыгняталі і акаталічвалі пратэстантаў і праваслаўных. Хочацца нагадаць, што любімая аўтарамі прапагандысцкіх медыя расійская імператрыца Кацярына II была адзінай, хто дазволіў ордэну езуітаў працягваць дзейнічаць пасля таго, як Папа ў 1773 годзе распусціў яго. Яна напіша пра езуітаў наступнае: «Надо сознаться, что эти мошенники — отличные люди. Нигде еще не смогли устроить что-нибудь подобное их школам…».

Святы Ігнацій Лаёла не толькі заснаваў ордэн езуітаў, але і стварыў сам канцэпт прапаганды, дзякуючы якой у супрацоўнікаў «Мінскай праўды» ёсць праца. Франсіска дэ Сурбаран, 1600-я гады

Святы Ігнацій Лаёла не толькі заснаваў ордэн езуітаў, але і стварыў сам канцэпт прапаганды, дзякуючы якой у супрацоўнікаў «Мінскай праўды» ёсць праца. Франсіска дэ Сурбаран, 1600-я гады

Шыбкоўская ж называе іх аўтсайдарамі, якіх гісторыя засунула на дальнюю паліцу. «А чаму можа навучыць бок, які прайграў у палітычных гульнях? Толькі паразе!»

Цікавая выснова, улічваючы той факт, што свой хлеб яна есць дзякуючы справе, якую вынайшлі менавіта езуіты. Святы Ігнацій Лаёла быў не толькі заснавальнікам Таварыства Езуса, але і з’яўляецца стваральнікам самога канцэпту прапаганды. 

Злачынствам «Мінская праўда» лічыць і тое, што бізнэсмены паказваюць у парку тое, што «больш выгадна для турыстычнага бізнэсу», а варта быць «больш сінхронным з дзяржаўнай палітыкай і агульнай танальнасцю сучаснага беларускага грамадства, якое ў асноўным у нас прасавецкае».

Пры гэтым прапагандысты, якія плаваюць у пытаннях гісторыі, відавочна, не могуць нармальна сфармуляваць, што б яны ўвогуле хацелі бачыць у «нармалізаванай Суле».

Адобраны прапагандай Канстанцін Астрожскі камандуе разгромам маскоўскіх войскаў у бітве пад Оршай. Фрагмент карціны невядомага мастака XVI стагоддзя 

Адобраны прапагандай Канстанцін Астрожскі камандуе разгромам маскоўскіх войскаў у бітве пад Оршай. Фрагмент карціны невядомага мастака XVI стагоддзя 

Каб задаволіць гэтае ўяўнае «прасавецкае грамадства», трэба не маўзалей з васковым чучалам Леніна ў Суле збудаваць, а, на іхнюю думку, замяніць Стэфана Баторыя, Тадэвуша Касцюшку і езуітаў на праваслаўных Канстанціна Астрожскага (цікавы выбар, улічваючы яго вайсковую славу), Настассю Слуцкую і Еўфрасінню Полацкую. Незразумела толькі, а што прасавецкага будзе ў такім «праваслаўным Дыснейлэндзе»?

А яшчэ, кажуць яны, добра было б і партызанскую тэму падцягнуць, кансультавацца па ёй з праўладнымі гісторыкамі Ігарам Марзалюком, Вадзімам Гігіным, Аляксандрам Самовічам.

Дзіўна, што пры такой колькасці бізнэс-ідэй беларуская прапаганда не змагла дагэтуль нарадзіць ніводнага ўласнага канкурэнта «Сулы». А варта задумацца, чаму нявыгадна паказваць у парку тое, што хочуць бачыць яны.

Адказ, здаецца, просты — няма запыту і цікавасці грамадства, няма «прасавецкага грамадства», няма той пераважнай большасці, якая б падзяляла ідэалы з дзяржаўнай прапагандай і падтрымлівала дзейную ўладу.

Партызанская тэма — гэта тое, чаго, на думку прапаганды, бракуе ў «панскім маёнтку». Фота: «Правда Гомель»

Партызанская тэма — гэта тое, чаго, на думку прапаганды, бракуе ў «панскім маёнтку». Фота: «Правда Гомель»

Панскі маёнтак ёсць за што крытыкаваць. Гэты парк забаў быў пабудаваны на месцы сядзібы роду Ленскіх. Адзін з яго прадстаўнікоў, Зянон Ленскі, які нарадзіўся і, відаць, пахаваны ў Суле, быў вядомым на Беларусі мастаком-партрэтыстам. Гэты ж род валодаў і домам (цяпер Інтэрнацыянальная, 31) побач з гарадской сядзібай Ваньковічаў у Мінску, дзе ў пачатку XX стагоддзя размясцілася першая гарадская публічная бібліятэка.

Сядзіба магла б эксплуатаваць спадчыну мастака, ператварыцца ў нейкае культурнае паэтычнае месца для ціхага адпачынку, але быў выбраны шлях шляхетнага кічу. Гэты шлях можна было рэалізаваць на любым вольным месцы, дзе не трэба запаўняць гістарычны маёнтак навабудамі. І добра б толькі навабуды, але і аднаўленне тых рэштак сядзібы, што ў нейкім выглядзе ўсё ж захаваліся, было чыста ўтылітарным, далёкім ад таго, што прынята называць рэстаўрацыяй.

Неахайнае стаўленне да спадчыны ў Суле псуе агульнае ўражанне ад парку. «Адноўленая» капліца-пахавальня Ленскіх знутры і звонку выглядае не менш кічава за псеўдагістарычныя навабуды. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Неахайнае стаўленне да спадчыны ў Суле псуе агульнае ўражанне ад парку. «Адноўленая» капліца-пахавальня Ленскіх знутры і звонку выглядае не менш кічава за псеўдагістарычныя навабуды. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У гэтым шмат у чым вінаватая дзяржаўная палітыка самога беларускага рэжыму, які давёў ахову культурных каштоўнасцяў у краіне да поўнага заняпаду. Многія аб’екты, якія ахоўваліся яшчэ ў савецкія часы, перасталі ахоўвацца пры Лукашэнку. Калі б сядзіба Ленскіх мела хоць які статус, то работы на яе тэрыторыі былі б строга рэгламентаваныя, а з’яўленне кічавых навабудаў пад даўніну рэзка абмежаванае.

Але ні Сулу, ні тысячы іншых аб’ектаў на тэрыторыі краіны не планавалі і не плануюць ахоўваць, бо ў «моцнай і квітнеючай» вечна няма на гэта сродкаў. У бізнэсу яны быццам бы ёсць, але прыватны бізнэс не задавольвае рэжым з ідэалагічных меркаванняў.

Клас
37
Панылы сорам
19
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
63

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?