Фоты з пахавання з'явіліся ў сацыяльных сетках

Фоты з пахавання з'явіліся ў сацыяльных сетках

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца, былі і мясцовыя жыхары з вёскі Бобр, якія ведалі Алеся з маленства, і тыя, хто прыехаў адмыслова з розных куткоў Беларусі. Праводзіць бацьку ў апошні шлях сабраліся і ўсё чацвёра дзяцей Алеся Пушкіна: тры дачкі і сын Мікалай.

Сям'я вырашыла, што Алесь пакіне гэты свет у вышыванцы, а ў труну паклалі яго знакаміты карычневы капялюш — галаўны ўбор, у якім мастака можна часта ўбачыць на фотаздымках. 

Спачатку развітанне прайшло каля хаты, дзе самотнай гаспадыняй засталася ўдава Пушкіна Яніна. Потым труну на руках аднеслі ў царкву.

Адпяванне адбылося ў мясцовым праваслаўным храме, адноўленым пасля пажару ў 2011 годзе. Падчас таго пажару згарэла драўляная царква, дзе ў 1996 годзе Алесь Пушкін зрабіў манументальныя роспісы сцен. У выявах эпізоду Суднага дня па правую руку Хрыста былі намаляваныя праведнікі, па левую — грэшнікі. У выявах грэшнікаў многія бачылі падабенства з Аляксандрам Лукашэнкам і Мітрапалітам Філарэтам…

Прысутныя на пахаванні мастака адзначаюць, што за хадой жалобнай імпрэзы назірала міліцыя. Што праўда, да людзей супрацоўнікі не падыходзілі, ніякіх заўвагаў не рабілі. Але час ад часу нешта здымалі на відэакамеру з машыны.

Чытайце таксама:

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

У розных гарадах Еўропы адбыліся акцыі памяці Алеся Пушкіна ФОТЫ

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
163
Абуральна
6