Партрэт Пушкіна каля беларускага бара «Карма» ў Варшаве. Фота: «Белсат»

Партрэт Пушкіна каля беларускага бара «Карма» ў Варшаве. Фота: «Белсат»

«У Варшаве каля беларускага бара «Карма» на алеі 3 Мая (Aleja 3 Maja), 15 сёння зробяць жалобны мурал. Усе ахвотныя змогуць ушанаваць памяць мастака», — напісаў у сябе ў тэлеграме Ян Рудзік. 

У сацыяльных сетках беларусаў Вільні і Варшавы распаўсюджваецца інфармацыя, што людзі нясуць свечкі да беларускіх пасольстваў у Літве і Польшчы.

У Берліне людзі нясуць свечкі да беларускага мурала на Potsdamer Platz.

Некаторыя былыя палітзняволеныя памянялі свае аватаркі на фота Алеся Пушкіна.

«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа», — напісала Святлана Ціханоўская пра смерць Алеся Пушкіна.

«Прашу ўсіх, хто ведае нешта пра смерць Алеся, — перадайце інфармацыю яго жонцы, незалежным медыя ці праваабаронцам. Людзі не павінны паміраць у турмах. Мы будзем даведвацца праўду, — заклікала Ціханоўская.

— Кожная смерць палітзняволенага — адказнасць рэжыму і асабіста Лукашэнкі, які трымае іх у нечалавечых умовах.

Зусім незразумела, як знайсці адказ на пытанне: колькі яшчэ павінна памерці людзей за кратамі, каб рэжым пачаў дыялог з грамадствам і вызваленне людзей з турмаў?

Я выказваю шчырыя спачуванні жонцы Алеся, яго блізкім і сябрам. Памяць пра Алеся і яго творчасць застанецца з намі назаўжды», — напісала Ціханоўская.

А беларускі праваслаўны прыход у Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхата, абвясціў, што заўтра а 18-й гадзіне адслужыць «паніхіду па забітым Алесю Пушкіне ў нашай беларускай царкве на вуліцы Бакшта (Bokšto), 4».

«У турэмным зняволенні быў забіты верны сын нашае Беларусі, наш брат у Хрысце — Алесь Пушкін! Вялікая страта і невыказны боль за яго і за ўсіх, каго катуюць і павольна забіваюць у беларускіх турмах!» — піша тэлеграм-канал праваслаўнага прыхода ў Вільні.

Чытайце таксама:

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
39
Абуральна
5