«Сёння ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Яніна.

Інфармацыю пра смерць пацвердзілі ў гродзенскай турме «Медиазоне».

«Нашай Ніве» ў турме паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў Бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.

Мастака спачатку затрымалі 30 сакавіка 2021 года па справе аб нібыта рэабілітацыі нацызму: на выставе ў Гродне быў партрэт антысавецкага партызана Аўгена Жыхара.

На момант завядзення справы мастак быў у Кіеве, але спецыяльна вярнуўся ў Беларусь, калі справу завялі. Яго затрымалі праз пяць дзён у Жылічах, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца.

Пушкіна абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (рэабілітацыя нацызму), а таксама паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

25 сакавіка 2022 года Алесь падчас судовага працэсу парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар.

30 сакавіка 2022 года Алеся Пушкіна асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі №22 у жніўні пакарала яго пяццю месяцамі ў ПКТ. 

А вясной гэтага года яго перавялі ў гродзенскую турму.

Алесю Пушкіну было 57 гадоў.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
88
Абуральна
61