Раса Юкнявічэне. Скрыншот відэа

Раса Юкнявічэне. Скрыншот відэа

«Немагчыма, каб на еўрапейскім кантыненце засталіся такія рэжымы, як у Беларусі і ў Расіі, — адзначыла Юкнявічэне. — Абодва гэтыя рэжымы цяпер як блізняты, іх нельга адрозніць, яны залежаць адзін ад аднаго.

Будучыня Украіны, яе перамога і тое, што каля 50 дэмакратычных дзяржаў свету дапамагаюць ёй у гэтым, якраз і прывядзе да канца гэтых рэжымаў».

Дэпутатка Еўрапарламента ўпэўненая, што будучае ўступленне Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс, адаб'ецца і на будучыні Беларусі.

«Тое, што НАТА будзе абмяркоўваць уступленне Швецыі і Украіны, а ў прыняцці апошняй у чальцы НАТА няма ніякіх сумневаў, бо гэта важна для бяспекі ўсёй Еўропы, — гэта можа дапамагчы вызначыцца з вектарам і Беларусі.

Калі ў будучыні Беларусь скажа NATO «так», як украінцы кажуць цяпер, то, вядома, і для Беларусі не будзе іншага шляху.

Гэты саміт НАТА — пра тое, як дапамагчы Украіне перамагчы, таму што

ўсе разумеюць, што гэтая вайна вырашае не толькі будучыню Украіны і не толькі будучыню Беларусі, Малдовы і ўсёй Усходняй Еўропы. Яна — пра будучыню дэмакратыі ў свеце, пра будучыню ўсёй Еўропы. І Беларусь, у якой ёсць межы з ЕС і НАТА, стане вельмі важным фактарам у будучыні.

Наогул беларусы заўсёды былі еўрапейскай нацыяй, разам з палякамі і літоўцамі вызнавалі заходнія каштоўнасці. Цяпер мы бачым, як Украіна вяртаецца да сваіх еўрапейскіх каранёў. Думаю, і беларусы будуць да гэтага імкнуцца. Але, вядома, шлях будзе не лёгкім, ён у першую чаргу будзе залежаць ад саміх беларусаў.

2020 год паказаў, што гэты народ жывы, хоць пасля столькіх доўгіх гадоў дыктатуры многія не спадзяваліся на гэта, думалі, што адбылася канчатковая «саветызацыя, лукашызацыя». Але не — і я думаю, што большасць беларусаў, нават тых, хто застаўся ў краіне, не змянілі сваю пазіцыю і не сталі прыхільнікамі Лукашэнкі. Таму я веру ў будучыню Беларусі.

Пасля бунту Прыгожына ўсе, і Лукашэнка ў тым ліку, убачылі, што Пуцін слабы, таму наперадзе ў нас вялікія перамены ў гэтым рэгіёне, і мы павінны быць да гэтага гатовыя», — падкрэсліла дэпутатка Еўрапарламента.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь расійскай губерняй

Наўседа заклікаў NATO забыцца пра акт аб супрацоўніцтве з Расіяй і стварыць базы ля яе межаў

Былая міністарка абароны Літвы: Беларусы — гэта еўрапейскія людзі, яны будуць з намі

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0