Блізкім Марыі нават не паведамляецца, у камеры якога тыпу яна знаходзіцца, а апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага. Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць: «На нашы запыты прыходзіць адказ, што яна ні з кім не хоча сустракацца».

 Пра гэта DW расказала сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.

Нагадаем, кіраўніцу выбарчага штаба Віктара Бабарыкі затрымалі 7 верасня 2020 года. Праз год Мінскі абласны суд прызначыў ёй 11 гадоў зняволення. Пазней КДБ дадаў Марыю ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

У мінулым лістападзе палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА гомельскай жаночай калоніі, адкуль яе даставілі ў хірургічнае аддзяленне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі. Там яе прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту. Вядома, што шпіталізацыі папярэднічала непрапарцыйна жорсткае абыходжанне ў ШІЗА.

Падтрымайце Марыю: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне

Таксама доўгі час няма звестак пра Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Ігара Лосіка, Віктара Бабарыку.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
15