unmanned vehicle Vilnius беспилотный автомобиль Вильнюс

Фота: «Наша Ніва»

Восенню мінулага года адзін такі аўтамабіль ужо курсіраваў у адным з віленскіх мікрараёнаў. Тады яго тэставалі, правяралі, ці можа ён бяспечна ўдзельнічаць у руху. Было вырашана, што такія аўтамабілі могуць бяспечна курсіраваць і ў цэнтры горада.

Віцэ-міністарка транспарту Агне Вайцюкявічуце падкрэсліла для партала Delfi, што ўпершыню ў Еўропе гэтыя беспілотныя аўтамабілі будуць удзельнічаць у руху нароўні з іншымі аўтамабілямі. 

Са слоў віцэ-міністаркі, з 2018 года ў Літве дзейнічаюць законы, якія дазваляюць такой тэхніцы ўдзельнічаць у руху.

Прадстаўнік кампаніі Clevon, якая стварыла гэтыя аўтамабілі, Март Мацісен сказаў, што гэтыя аўтамабілі створаны так, каб ездзіць па вуліцах на хуткасці не вышэйшай за 50 км/г, але для бяспекі іх хуткасць у Вільні зменшылі да 25 км/г.

У горадзе напачатку будуць курсіраваць тры такія аўтамабілі. Яны будуць дастаўляць замовы сеткі крамаў IKI — гэта аналаг беларускай «Е-дастаўкі».

На пытанне, што рабіць, калі не ўдасца пазбегнуць сутыкнення з такім аўто, прадстаўнікі праекта сказалі, што працэдура не мяняецца: высвятляюць, хто вінаваты, калі віна будзе беспілотнага аўтамабіля, то за ДТЗ адкажа кампанія Clevon.

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2