Фота: John Hamilton / U.S. Army via AP

Фота: John Hamilton / U.S. Army via AP

Па просьбе журналістаў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр на брыфінгу 29 чэрвеня пракаментаваў інфармацыю выдання The Wall Street Journal аб тым, што Злучаныя Штаты Амерыкі нібыта «блізкія» да ўзгаднення перадачы Украіне дальнабойных ракет ATACMS.

«Мне няма чаго паведаміць пра ATACMS, і я не ведаю пра якія-небудзь рашэнні адносна ATACMS», — заявіў чыноўнік.

У канцы мая прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на пытанне, ці не пара ўжо ЗША даць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS, адказаў, што «гэта [пытанне] ўсё яшчэ разглядаецца».

Ракета ATACMS мае радыус дзеяння да 300 кіламетраў. Белы дом непакоіцца, каб гэтыя дальнабойныя ракеты не былі ўжытыя Узброенымі сіламі Украіны для ўдараў па тэрыторыі Расіі.

Чытайце таксама:

Украінцы прасунуліся пад Бахмутам — Сырскі

Залужны: Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, ёсць прасоўванне

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7