РСЗА HIMARS і дальнабойныя ракеты ATACMS. Фота: militaryleak.com

РСЗА HIMARS і дальнабойныя ракеты ATACMS. Фота: militaryleak.com

The Wall Street Journal 29 чэрвеня са спасылкай на амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў паведаміла, што ЗША вельмі блізкія да прыняцця рашэння па перадачы Украіне дальнабойных і магутных ракет ATACMS. 

Неназваныя высокапастаўленыя чыноўнікі заявілі выданню, што цяпер у Белым доме назіраецца беспрэцэдэнтная змена настрою на карысць максімальнай дапамогі Украіне ў найбліжэйшыя тыдні. 

Раней улады ЗША асцерагаліся перадаваць такую ​​зброю, бо не хацелі, каб вайна ва Украіне перарасла ў шырокамаштабны канфлікт, аднак, па словах чыноўнікаў, навіны аб расколе, мяцяжы і нестабільнасці ў Расіі надалі адміністрацыі Байдэна «натхнення» ў гэтым пытанні.

«Апошнім часам Украіна атрымлівае пазітыўныя сігналы ад ЗША наконт вайсковай дапамогі і, у прыватнасці, перадачы дальнабойных сістэм ATACMS. Адбываецца гэта на фоне нестабільнасці ў Расіі і нядаўняга мяцяжу ПВК «Вагнер», што натхніла скептыкаў у амерыканскім урадзе», — піша The Wall Street Journal.

Нагадаем, што Украіна яшчэ з мінулага года чакае амерыканскія дальнабойныя ракеты ATACMS для таго, каб кантраляваць важныя цэлі ў глыбокім тыле праціўніка і асабліва ў Крыме. Рэч у тым, што гэтыя сістэмы маюць далёкасць палёту 300 кіламетраў (што таксама пакрывае большую частку Беларусі), што ў сукупнасці з іх вялікай магутнасцю можа моцна дапамагчы Украіне ў знішчэнні Крымскага моста і вяртанні акупаваных тэрыторый.

Радыус паражэння амерыканскіх дальнабойных ракет ATACMS, калі страляць імі з прыфрантавых або прыгранічных тэрыторый Украіны. Фота: украінскія сацсеткі

Радыус паражэння амерыканскіх дальнабойных ракет ATACMS, калі страляць імі з прыфрантавых або прыгранічных тэрыторый Украіны. Фота: украінскія сацсеткі

Чытайце таксама:

Украінцы прасунуліся пад Бахмутам — Сырскі

Залужны: Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, ёсць прасоўванне

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?