Кірылу Клімаву 38 гадоў. Ён шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук, а пасля ў прыватных фірмах.

Мужчыну затрымалі 23 лютага 2023 года раніцай, калі ён ішоў на працу. У яго дома правялі вобшук.

Спачатку Кірылу арыштавалі на 15 сутак, пасля чаго не выпусцілі. Яго абвінавацілі ў тым, што мужчына з чэрвеня 2020-га па май 2021 года праз плацежную сістэму Facebook fundraising ахвяраваў грошы ў ініцыятывы By_help, BYSOL, «Сумленныя людзі». На пасяджэнні Кірылу прад’явілі шэсць данатаў па дзесяць даляраў кожны.

Кірыла не прызнаў віну. Ён не адмаўляў пералічэння сродкаў, але патлумачыў, што ахвяраваў іх на дапамогу рэпрэсаваным.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ

У Мінску пачаўся суд па «справе СБНШ». Па ім праходзяць чатыры чалавекі, адзін з іх — непаўналетні

Андрэя Дзмітрыева перавялі ў калонію «Віцьба»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
29