«Зыходзячы з вынікаў праведзеных даследаванняў і ацэнак, пераважным варыянтам абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам быў прыняты

варыянт яго перапрацоўкі ў Расійскай Федэрацыі з вяртаннем у Беларусь адкідаў перапрацоўкі, уключаных у шклопадобную матрыцу, якія змяшчаюць радыенукліды цэзіевай і стронцыевай фракцыі з выключэннем даўгавечных радыенуклідаў», — заявіла чыноўніца.

Паводле яе слоў, гэты падыход быў пакладзены ў аснову міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб абыходжанні з ядзерным палівам. Цяпер вядзецца актыўная работа па рэалізацыі палажэнняў дакумента. 

У Мінэнерга адзначылі, што праграму абыходжання з ядзернымі адкідамі распрацуюць да канца 2024 года. На гэты момант выканана тры з дзесяці этапаў.

Пляцоўка ж для размяшчэння пункта захавання радыеактыўных адкідаў пакуль не абрана.

«Цяпер зацікаўленымі дзяржорганамі рыхтуецца дарожная карта па рэалізацыі праекта будаўніцтва пункта захавання РАА. Першую чаргу аб'екта плануецца ўзвесці да 2030 года», — растлумачылі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Другі энергаблок БелАЭС зноў адключаюць ад сеткі

Мінэнерга абвергла інфармацыю пра выкіды на БелАЭС

Магутнасць другога блока БелАЭС павысілі да 50% у прысутнасці Галоўчанкі і Ліхачова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3