В'етнам павялічыць з 15 да 45 дзён тэрмін знаходжання ў краіне без візы для грамадзян тых дзяржаў, з якімі В'етнам мае пагадненне пра бязвізавы ўезд. Сярод такіх краін і Беларусь.

Як паведамляецца на сайце ўрадавых навін В'етнама, тэрмін дзеяння электронных віз для замежнікаў павялічваецца з 30 да 90 дзён.

Закон уступіць у сілу з 15 жніўня 2023 года, звяртае ўвагу «Радыё Свабода».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0