Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы. Фота: сацыяльныя сеткі

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы. Фота: сацыяльныя сеткі

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калачы выехалі з Беларусі. Пра гэта паведаміў інстаграм калектыву.

Нагадаем, Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі за тое, што яны ігралі на маршах за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). У красавіку яны выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Акрамя іх, у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

Дапамагчы фінансава Уладзіміру і Надзеі можна праз Libereco (адпраўляць грошы з пазнакай «Irdorath») альбо праз Paypal з пазнакай «Donation for Irdorath» (email: artrezydencyja(a)protonmail.cоm).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінуты базавыя нормы законнасці і маралі. Каля 200 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць краіну.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9