Аляксей Кортнеў у дзіцячай бальніцы. Фота: Міхаіл Цярэшчанка / pravmir.ru
56-гадовы Кортнеў займае антываенную пазіцыю, паслядоўна крытыкуе расійскія ўлады за вайну ва Украіне. Некалькі канцэртаў яго групы было адменена. У лютым канцэрт у Новасібірску быў сарваны супрацоўнікамі паліцыі і МНС пад падставай задымлення ў суседнім памяшканні.
Пасля зрыву выступу Кортнеў быў затрыманы. Тады ён паказаў паліцэйскаму жэст, за які цяпер выбачаецца. Супраць музыкі была заведзена крымінальная справа па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, піша расійская служба «Радыё Свабода».
У Следчым камітэце расследаваннем здарэння займаўся аддзел асабліва важных спраў. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да года папраўчых работ.
Кортнеў называў пераслед незаслужаным.
Чытайце таксама:
ну правильно - хай хоть немного поработае штоле