Фота: «Міёрскія навіны»

Фота: «Міёрскія навіны»

Як піша сайт «Міёрскія навіны», начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая адзначыла, што асноўная частка насельніцтва атрымлівае інфармацыю праз сацыяльныя сеткі, дзе аўдыторыя ў параўнанні са жніўнем 2022 года вырасла на 13%.

Паводле яе слоў, на сёння газеты Віцебшчыны маюць 366 тысяч падпісчыкаў.

Трэба адзначыць, што ў значнай сваёй частцы гэта прымусовая падпіска, бо ўлады выкарыстоўваюць у гэтай справе дзяржаўны апарат. Прытым што цяпер амаль няма ніякай канкурэнцыі, бо ўсе незалежныя медыя разграмілі і зрабілі «экстрэмісцкімі».

Чыноўніца зазначыла, што рэйтынг у сацыяльных сетках некалькі гадоў запар утрымлівае «Аршанская газета», быццам прырост за год у яе склаў 12 тысяч чалавек, і яна гучна заяўляе пра сябе ў тыктоку. Навіцкая заклікала актыўна асвойваць гэтую нішу і іншыя праўладныя выданні Віцебшчыны.

— Свавольце, на тое вы і журналісты, каб па-рознаму падаваць матэрыял. Кожны жыхар рэгіёна можа знайсці свой інфармацыйны рэсурс, адкуль будзе чэрпаць інфармацыю. Вы абавязаныя насыціць інфаполе цікавым, патрэбным дзяржаўным парадкам дня. У вас павінна быць добрая журналісцкая рызыка. Жадаю, каб гонар за ваш прадукт заўсёды перапаўняў вас, — заклікала галоўны ідэолаг Віцебшчыны.

Чытайце таксама: 

Хто стварае дзікія вокладкі «Мінскай праўды»?

Сціранне памяці. Сайт «Прессбола» заблакавалі за архіўнае фота «нелаяльнага» футбаліста

«А ці будзе створаны рэсурс накшталт Tut.by?» Што прапагандысты кажуць беларусам на сустрэчах і якія пытанні ім задаюць людзі

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1