Дзмітрый Сіняўскі паказвае сякеру з аўтографам Лукашэнкі. Ён падарыў інструмент рэдакцыі на спаборніцтвах па колцы дроў (у спаборніцтвах удзельнічаў і сам Сіняўскі). Фота: minsk-region.gov.by

Дзмітрый Сіняўскі паказвае сякеру з аўтографам Лукашэнкі. Ён падарыў інструмент рэдакцыі на спаборніцтвах па колцы дроў (у спаборніцтвах удзельнічаў і сам Сіняўскі). Фота: minsk-region.gov.by

«Выкладчыкам стаў выпадкова»

46-гадовы Дзмітрый Сіняўскі раней працаваў у віцебскай абласной газеце «Народнае слова» намеснікам адказнага сакратара, быў начальнікам аддзела камп'ютарнай вёрсткі. Пасля — у Выдавецкім цэнтры БДУ, дарос там да намесніка кіраўніка.

Цяпер ён старшы выкладчык кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі на журфаку БДУ.

«Выкладчыкам стаў зусім выпадкова: жыў з сям'ёй у інтэрнаце ад БДУ, убачыў там аб'яву, маўляў, прафесарска-выкладчыцкаму складу выдаецца пазачарговы дом.

«Ці патрэбны вам выкладчыкі, якія разбіраюцца ў паліграфіі, вёрстцы, дызайне?» — спытаў тады ў дэкана Сяргея Дубовіка і атрымаў дабро. У выніку і кватэру пабудаваў, і далейшы лёс», — расказваў у інтэрв'ю Сіняўскі. 

Таксама Дзмітрый працуе ў прапагандысцкай «Мінскай праўдзе», займаецца вёрсткай.

Вось як змяніў дызайн газеты Дзмітрый Сіняўскі ў пачатку жніўня 2020-га.

Злева — як было, справа — як стала

Злева — як было, справа — як стала

Адна з самых рэзанансных вокладак газеты — карыкатура на каталіцкіх святароў, якая выйшла ў верасні 2021-га. Яна абурыла беларускіх каталікоў.

На вокладцы «Мінская праўда» размясціла выяву з загалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі намаляваныя каталіцкія святары з крыжамі ў форме свастыкі. Прычынай нападак з боку газеты стала выкананне ў касцёлах гімна «Магутны Божа», напісанага паэткай Наталляй Арсеньевай.

«Нам навошта столькі Еўропы?»

Дзмітрый Сіняўскі актыўна вядзе сацыяльныя сеткі. Публікуе ў сябе кожную новую вокладку газеты і дзеліцца сваімі разважаннямі наконт палітычнай сітуацыі ў Беларусі і іншых краінах. 

У 2020-м Дзмітрый заяўляў, што яго «цкавалі і пагражалі» за яго журналісцкую працу. 

«Я чалавек не злапомны, але цяпер і не трэба ўсё памятаць. Усе хады запісвае інтэрнэт. Гэта фота першай паласы «Мінскай праўды», якую размясцілі ў «Карніках» за маю журналісцкую працу.

Бачыце злева руку? Гэта рука «змагара», які размясціў там гэтае фота, а таксама маю фатаграфію і кантакты, пасля чаго рушыла ўслед цкаванне з боку «мірных пратэстоўцаў». Адбіткі — унікальная штука. А ніжэй яшчэ і фрагмент джынсаў. Як думаеце, колькі спатрэбіцца часу следчым і крыміналістам, каб знайсці гэтага чалавека?

Ён мог са мной вітацца, а цішком здраджваць. Пагарджаю здраднікамі», — пісаў Сіняўскі ў сацыяльных сетках. 

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Першая паласа «Мінскай праўды» з маніпулятыўным тэкстам. Фота: скрын з сацыяльных сетак

Першая паласа «Мінскай праўды» з маніпулятыўным тэкстам. Фота: скрын з сацыяльных сетак

Нядаўна Дзмітрый абураўся, што ў прагнозе надвор'я, які паказваюць па дзяржаўным тэлебачанні, шмат еўрапейскіх сталіц. 

«Нам навошта столькі Еўропы? Хто туды цяпер масава ездзіць? Можа, лепш дадаць Турцыю, Егіпет, людзі адпачынак плануюць, больш Расіі і крыху Кітая?

Вядома, не думаю, што з пераборам сталіц ЕС нейкі хітры намер, проста шмат у каго звычка працаваць па зададзеным шаблоне», — напісаў ён у сацыяльных сетках. 

Сіняўскі таксама часта публікуе допісы са знявагамі на адрас палітычных праціўнікаў дыктатуры і проста беларускіх нацыянальных сімвалаў.

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Пасля нападу Расіі на Украіне выкладчык журфака горача падтрымаў расійскую армію. Бахмут, як і расійская прапаганда, называе савецкай назвай Арцёмаўск, а ўкраінцаў, якія абараняюць сваю зямлю, — нацыстамі і дадае: «Слава рускаму воіну!»

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Фота: скрын з сацыяльных сетак

Не саромеецца ўслед за Лукашэнкам адпускаць кпіны і абразы ў бок Уладзіміра Зяленскага.

Фота: скрын з сацыяльных сетак 

Фота: скрын з сацыяльных сетак 

А ў вольны час — аматар бульбы. Яе Дзмітрый Сіняўскі вырошчвае і гатуе. І дзеліцца фотаздымкамі ўраджаю. 

Фота: скрын з сацыяльных сетак 

Фота: скрын з сацыяльных сетак 

Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

«У Швецыі ён у асноўным маўчаў»

Яшчэ да 2020-га Дзмітрый Сіняўскі часта ездзіў у Еўропу. Згодна з базай «Кіберпартызанаў», доступ да якой атрымала «Наша Ніва», ён бываў у Польшчы, Украіне (як да 2014-га, так і пасля), Даніі, Аўстрыі, Літве, Латвіі, Германіі, Швецыі. Падчас некаторых з паездак, мяркуючы па базе, быў разам з былой дэканкай журфака БДУ Вольгай Самусевіч. 

Выпускніца журфака БДУ, у якой Дзмітрый Сіняўскі быў куратарам групы, расказала, што пасля 2020-га ён быў адной з галоўных персон на факультэце, адказных за рэпрэсіі супраць выкладчыкаў.

«Наколькі ведаю, ён асабіста размаўляў з выкладчыкамі, прапануючы ім звольніцца і пагражаючы крымінальным пераследам (у «Нашай Нівы» таксама ёсць сведчанні выкладчыкаў, якіх ён выціскаў з факультэта і якім пагражаў — НН), 

— кажа дзяўчына. — Чым ён запомніўся? Абсалютна нічым, выконваў мінімальныя арганізацыйныя функцыі па нашай групе. У яго было некалькі канфліктаў са студэнтамі з групы, але яны былі не ідэалагічныя. Як падавалася мне, Сіняўскі паводзіў сябе не вельмі сумленна. 

Ён адказваў за арганізацыю паездак студэнтаў журфака ў Швецыю, на гэтую праграму адбіраў людзей. Сам праект фінансаваўся шведскім урадавым органам, які падтрымлівае розныя праграмы, скіраваныя на развіццё дэмакратыі, журналістыкі. 

У Швецыі ён у асноўным маўчаў. Ніякую сваю пазіцыю не выказваў, увогуле было цяжка зразумець, ці была яна ў яго».

Былы супрацоўнік журфака БДУ Дзяніс Валянскі расказвае, што першы раз камунікаваў з Сіняўскім, калі паехаў у якасці студэнта ў Швецыю па праграме. 

«Тады ён ніяк сябе не праяўляў. Зразумела, што ў нас пыталіся, як жывецца пры Лукашэнку. Мы расказвалі, што не вельмі. Тады яшчэ быў «плюшавы дэсант». Сіняўскі тады нічога не казаў.

У 2020-м напярэдадні выбараў у мяне заканчваўся кантракт на журфаку. Калі пачаліся першыя затрыманні, я ў фэйсбуку публічна асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Ён адрэагаваў на мой допіс, у нас пачалася публічная спрэчка. Пасля ён заблакаваў мяне ў фэйсбуку. Гэты канфлікт быў адной з прычын, чаму мне не працягнулі кантракт на журфаку. Дэканка — Вольга Самусевіч — тэлефанавала мне на асабісты нумар і гаварыла, што нельга, каб выкладчыкі вось так у публічнай прасторы сварыліся. Такія заходы былі», — расказаў Дзяніс Валянскі.

Зрэшты, цяпер Сіняўскі сваю пазіцыю выказвае адкрыта.

«Нам пашанцавала! Многія народы хацелі б сабе такога сапраўднага прэзідэнта замест сваіх клоўнаў і маразматыкаў», — славіць ён Лукашэнку, моцна рэтушаванага на ягоным калажы.

Чытайце таксама:

Сціранне памяці. Сайт «Прессбола» заблакавалі за архіўнае фота «нелаяльнага» футбаліста

«А ці будзе створаны рэсурс накшталт Tut.by?» Што прапагандысты кажуць беларусам на сустрэчах і якія пытанні ім задаюць людзі

У Свята-Елізавецінскім манастыры правялі Z-канцэрт. На сцэне былі партрэты «Матаролы», Захарчанкі, Пушыліна

Прастытутка, губазікавец і акцёр без «Оскара». Што стала з удзельнікамі правакацыі супраць Сяргея Ціханоўскага

Клас
12
Панылы сорам
26
Ха-ха
20
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
73