Гістарычны цэнтр Варшавы

Гістарычны цэнтр Варшавы

З пачатку 2023 года ў Польшчы адкрыліся 12 праектаў з беларускімі каранямі. Гэта больш, чым адкрыла любая іншая краіна. Для прыкладу, другое месца займае Германія з пяццю праектамі.

Пры гэтым інвестары з Беларусі плануюць адкрыць яшчэ 33 праекты ў Польшчы на 48 мільёнаў еўра. Па словах выдання, такія планы ставяць Беларусь на другое месца ў спісе інвестараў. Першае займае ЗША.

Прэзідэнт Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю Павел Курташ упэўнены, што гэта вынік праграмы Poland Business Harbour. Яе стварылі ў адказ на рэпрэсіі супраць беларускага бізнэсу і прадпрымальнікаў, якім прапанавалі магчымасць перасялення ў бяспечнае месца. Дзякуючы гэтаму шмат кампаній пераехалі ў Польшчу. У асноўным гэта айці-сектар і стартапы.

Гэтыя праекты не вельмі дарагія, але даюць шмат працоўных месцаў. Напрыклад, інвестыцыі, якія беларусы плануюць укласці ў Польшчу ў будучыні, забяспечаць працай 9500 чалавек.

Цяпер Poland Business Harbour працуе не толькі для беларусаў, аднак большасць рэкамендацый усё яшчэ выдаецца кампаніям з беларускімі каранямі.

Чытайце таксама:

Беларусаў, якія адкрылі бізнэс за мяжой, падтрымалі грашыма

У Польшчы пачнуць выдаваць іпатэку пад 2% гадавых, хоць насамрэч пад 4. Скарыстацца змогуць і беларусы

93% заявак на візы Poland.Business Harbour — ад беларусаў

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1