Пандус замест лесвіцы. Без аніякіх парэнчаў узыходжанне на вяршыню Кургана Славы становіцца фізічна небяспечным

Пандус замест лесвіцы. Без аніякіх парэнчаў узыходжанне на вяршыню Кургана Славы становіцца фізічна небяспечным

Курган заклалі ў верасні 1966 года ў памяць аб гераізме савецкіх салдат і афіцэраў, а таксама ў гонар перамогі ў вайне. Тысячы людзей прыносілі купкі зямлі з розных рэгіёнаў краіны. Мемарыял адкрылі ў 1969 годзе, ягоныя аўтары былі ўдастоеныя Дзяржаўнай прэміі БССР.

Мемарыял пасля рэканструкцыі. Фота: Wikimedia Commons

Мемарыял пасля рэканструкцыі. Фота: Wikimedia Commons

На вяршыні 35-метровага кургана былі ўсталяваныя чатыры штыкі-абеліскі такой жа вышыні, якія сімвалізуюць 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Балтыйскі франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад нацыстаў. Аснову штыкоў акружае шырокае кола, унутры якога мазаічны надпіс «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!», а звонку барэльефныя выявы воінаў усіх родаў войскаў і партызанаў з залацістай смальты. Да агляднай пляцоўкі на вяршыні вядуць дзве бетанаваныя лесвіцы, кожная з якіх складаецца з 241 прыступкі.

Рамонт прыступак у 2004 годзе. Фота: БелТА

Рамонт прыступак у 2004 годзе. Фота: БелТА

Акурат гэтыя лесвіцы, якія дзвюма стужкамі апярэзваюць штучны ўзгорак, цяпер месцамі ператварыліся ў сапраўдныя пандусы. Жалезабетонныя прыступкі расхісталіся і праселі набок. Праблема ў тым, што кожная з прыступак кансольна заціснутая ў целе самога кургана і на іх трываласць уплываюць прасадкі грунту, выкліканыя як натуральнымі прычынамі, так і рухам наведвальнікаў.

Як адзначаў скульптар Анатоль Арцімовіч, адзін са стваральнікаў мемарыяла, 

«была прапанова зрабіць парэнчы на лесвіцы, але я катэгарычна адмовіўся. Калі чалавек пачынае падымацца, узнікае драматызм: чым ён вышэй, тым больш небяспечна яму пачуваецца. Ён пачынае да гэтага кургана прыціскацца, каб не паваліцца».

Сёння стан лесвіцы пакідае жадаць лепшага, хоць з папярэдняй маштабнай рэканструкцыі не мінула і 10 гадоў.

Сёння стан лесвіцы пакідае жадаць лепшага, хоць з папярэдняй маштабнай рэканструкцыі не мінула і 10 гадоў.

Цяпер жа «драматызм» дасягнуў свайго апагею, бо, каб утрымацца на бетонных горках, утвораных вывернутымі на бок прыступкамі, трэба прыкласці нямала высілкаў.

Любое збудаванне, вядома, прыходзіць у неналежны стан, калі яго не даглядаць. Але гэта не тычыцца Кургана Славы, які за апошнія 20 год аднаўлялі ўжо двойчы. Першы раз яшчэ ў 2004 годзе, і ўжо тады рамантавалі прыступкі.

Прыступкі з убудаванымі святлодыёднымі лямпамі адразу пасля рэканструкцыі. Не ідэальна роўная, але пакуль яшчэ лесвіца, а не пандус. Фота: «Анлайнер»

Прыступкі з убудаванымі святлодыёднымі лямпамі адразу пасля рэканструкцыі. Не ідэальна роўная, але пакуль яшчэ лесвіца, а не пандус. Фота: «Анлайнер»

Наступная маштабная рэканструкцыя Кургана Славы скончылася ў 2015 годзе. Тады на сродкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адрэстаўравалі мазаікі і аглядальную пляцоўку, ізноў адрамантавалі і часткова замянілі прыступкі, да іх бакавых граняў прымайстравалі святлодыёдныя лямпы. 

Курган Славы ў вечаровым асвятленні і з велізарнай праекцыяй лукашэнкаўскага сцяга, які ніякага дачынення да часоў «Вялікай Айчыннай вайны» не мае. Фота: БелТА

Курган Славы ў вечаровым асвятленні і з велізарнай праекцыяй лукашэнкаўскага сцяга, які ніякага дачынення да часоў «Вялікай Айчыннай вайны» не мае. Фота: БелТА

Цяпер двойчы рамантаваная лесвіца зноў пайшла «гуляць». Атрымліваецца, што грошы змарнавалі ўпустую? Праекціроўшчыкі дакладна маглі ўлічыць тыя працэсы, якія будуць адбывацца з кансольнымі прыступкамі, каб трывала, на дзесяцігоддзі замацаваць іх. Замест гэтага кожныя дзесяць гадоў ужо традыцыйна лесвіца мае патрэбу ў неадкладным рамонце.

Надзвычайная безгаспадарнасць і безадказнасць. Але ці варта чакаць іншага, калі ўся будаўнічая сфера цудоўна разумее, што на значныя ідэалагічныя аб’екты грошы ў вялікіх аб’ёмах будуць знаходзіцца нават у самыя складаныя часы?

Чытайце таксама:

Выявілася, што саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч — родзіч аднаго з айцоў БНР

У палацы першага беларускага арнітолага будзе музей. З пастаўскай рэзідэнцыі Тызенгаўзаў нарэшце з'едзе бальніца

Ружанскі палац перафарбуюць. Але выпраўляць будуць зусім не тое, чаго ўсе чакалі

Клас
5
Панылы сорам
36
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?