Служба падтрымкі Viber атрымала інфармацыю аб новым метадзе, які могуць выкарыстоўваць ашуканцы. Ён заснаваны на атрыманні кода верыфікацыі праз званок, паведамляе прэс-служба Rakuten Viber.

«Мы вывучылі сітуацыю і ўжо распачалі меры, каб абараніць карыстальнікаў, але лічым важным расказаць, як гэта працуе. Для актывацыі новай прылады ў Viber карыстальнік месенджара можа запытаць уваходны званок. Апошнія чатыры лічбы нумара тэлефона ад гэтага ўваходнага званка і ёсць код актывацыі», — паведамілі спецыялісты кампаніі.

Ашуканцы падманным шляхам просяць карыстальнікаў падзяліцца нумарам тэлефона гэтага ўваходнага званка, карыстальнікі паведамляюць яго, і такім чынам ашуканцы актывуюць уліковы запіс карыстальніка.

Viber нагадвае пра неабходнасць быць больш уважлівымі і асцярожнымі ў digital-асяроддзі, не паведамляць кодаў для актывацыі з паведамленняў або званкоў трэцім асобам, а таксама дапамагаць блізкім, калі адбываецца нешта падазронае. 

З 2016 года ўсе асноўныя функцыі месенджара абаронены скразным шыфраваннем па змоўчанні, у тым ліку гэта тычыцца асабістых і групавых чатаў, асабістых аўдыя– і відэазванкоў, абмену медыяфайламі і бяспекі ўсіх звязаных прылад карыстальніка.

Чытайце таксама:

У Мінску правяралі вентыляцыю з дапамогай ліста паперы і бралі за гэта 135 рублёў

Беларусбанк папярэдзіў, што ад яго імя дзейнічаюць махляры

Тэлефонныя аферысты прыдумалі новы хітрык

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4