Фота: БелТА

Фота: БелТА

Поўная забарона на рух электрасамакатаў уводзіцца ў перыяд дзеяння пешаходнай зоны ў Верхнім горадзе Мінска.

У перыяд дзеяння пешаходнай зоны і забароны на ўезд транспартных сродкаў, г. зн. з 20:00 пятніцы да 8:00 панядзелка, ДАІ ўводзіць поўную забарону на рух сродкаў персанальнай мабільнасці на тэрыторыі Верхняга горада, распавёў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, піша БелТА.

«Гэтае рашэнне выклікана тым, што Верхні горад — зона з вялікай канцэнтрацыяй грамадзян. Падчас дзеяння пешаходнай зоны колькасць адпачывальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Верхняга горада, перавышае тыя магчымасці, якія інфраструктура вуліцы Зыбіцкай і завулка Музычнага можа сабе дазволіць. Павышаны кантроль за бяспекай перамяшчэння грамадзян у гэтым выпадку неабходны», — сказаў ён.

Кантроль за выкананнем правілаў дарожнай бяспекі пешаходаў на электрасамакатах з боку органаў улады і ДАІ будзе праводзіцца на пастаяннай аснове.

Чытайце таксама:

Памяняецца звыклы вобраз мінскай Камароўкі

У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе

У «Мінск-Свет» здаюць прасторную кватэру за 50 (пяцьдзясят) рублёў. Але ёсць адно але

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0