Людзі каля будынка « Мінскбуда» сабраліся ўжо да 8 раніцы. Гавораць, што некаторыя дзяжурылі тут з выхадных. Каля ўвахода вядзецца запіс.
Першы дом у жылым комплексе «Утульны» разлічаны на 6 пад'ездаў, там 14-16 паверхаў і 354 кватэры. Будынак у раёне вуліц Падлеснай—Парніковай—Дачнага праезду будзе г-падобным, з падземнымі паверхам, тэхнічным гарышчам і плоскім дахам.
Цана квадратнага метра пры 100%-й аплаце ў залежнасці ад планіровак вар'іруецца ад 3300 да 3900 рублёў. Такім чынам, аднапакаёвая кватэра плошчай 37 «квадратаў» абыдзецца пакупніку ў 144 тысячы рублёў (каля 50 тысяч даляраў), двухпакаёвая плошчай 62 «квадраты» — у 217 тысяч рублёў (каля 75 тысяч долараў), трохпакаёвая плошчай 81 «квадрат» — у 267 тысяч рублёў (каля 92 тысяч долараў).
Дадаткова давядзецца аплаціць паркінг: яго цана складзе каля 19 тысяч рублёў (каля 6,5 тысячы даляраў).
«Мінскбуд» абяцае, што падчас будаўніцтва дрэвы будуць па максімуме захоўвацца, таму тут павінен атрымацца « зялёны» квартал. Крыху пазней да шматпавярховікаў дададуцца таунхаусы і катэджы.
Чытайце таксама:
Да МКАД — 0 метраў. Што прадаецца ў адзіным дачным пасёлку ў межах Мінска
Каля МКАД пабудуюць новы раён на 105 тысяч жыхароў. Гэта як Наваполацк
На беразе возера прадаецца незвычайны бізнэс — «месца сілы» для ёгі, стаяння на цвіках і рэлаксу





