«На тэрыторыю Грайваронскай акругі зайшла дыверсійна-разведвальная група УСУ. Узброеныя сілы РФ разам з пагранслужбай, Расгвардыяй і ФСБ прымаюць неабходныя меры па ліквідацыі праціўніка. Падрабязнасці буду паведамляць», — напісаў Гладкоў у тэлеграм-канале.

Паводле яго, у часе абстрэлу вёскі Глотава ў Грайваронскім раёне Белгародскай вобласці пацярпелі мужчына і жанчына: жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі, яе стан ацэньваецца як цяжкі, мужчына атрымаў раненні сярэдняй цяжкасці.

Раней легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус заявілі, што «вызвалілі» населены пункт Казінка Белгародскай вобласці. Таксама паведамлялася пра ўваход «перадавых атрадаў» у горад Грайваран.

Расійскі паблік SHOT паведамляў пра нібыта «жорсткі бой з украінскай ДРГ» на мяжы Белгародскай вобласці каля вёскі Дронаўка. «З абодвух бакоў прыцягнута вайсковая тэхніка, у небе заўважана некалькі дронаў. Працуе СПА», — пісаў канал.

Але тыя паведамленні ўлады назвалі фэйкамі і інфармацыйнай атакай.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1