Па словах крыніцы, навучанне мае праходзіць цалкам у Еўропе, але ў ім будуць удзельнічаць амерыканскія інструктары. Чыноўнік выказаў надзею, што гэта пачнецца «ў найбліжэйшыя тыдні» і скончыцца цягам некалькіх месяцаў.
Па словах афіцыйных асоб, рашэнне падтрымаць ініцыятыву па навучанні ўкраінскіх пілотаў было прынята Байдэнам вельмі хутка пасля сустрэч з лідарамі G7 у Хірасіме, дзе ключавой тэмай абмеркавання была тэма F-16 для Украіны. Раней у гэтым годзе амерыканскі прэзідэнт заяўляў, што не думае, што Украіне патрэбныя F-16.
Чытайце таксама:
Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе
CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow





